Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Вясной

Весна Вясной
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
На полі вясной
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясною (З лазурных чыстых небясоў…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНОЙ.
З лазурных чыстых небясоў
Прыветна сонейко глядзіць,
Ва ўсе канцы лье блеск лучоў,
Цяпло і сьвет зямлі дарыць.

І клічэ к жыцьцю усё стварэньне
С сваей крыштальнай вышыны,
І будзіць кліч той аддаленьне
Прызывам радасным вясны.

І перша жаваранка Божа
Запела ціха аб вясьне,
Паліўся срэбрам сьпеў прыгожэ
Ў далёкай сіняй вышыне…

Глядзіць прыветна з неба сонцэ,
Якбы матулька на дзяцей,
І лёгка, лёгка так бяз конца,
І бьецца сэрцэ весялей…