Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Думкі

* * * * (Ўюцца думкі томяць грудзі…) Думкі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
* * (Рана засмуцілісь…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі (Ой, вы, думкі, думкі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМКІ.

Ой, вы, думкі, думкі,
Сэрца майго раны!
Ці вы мае дзеці,
Ці вы кім насланы?

Што ж вы закруцілісь
Віхрам нада мною,
І німа ніколі
Мне ад вас пакою?

Рад бы я ня думаць
І не знацца з вамі,
Ды без запытаньня
Плывеце вы самі.

Плачэ маё сэрцэ
Хоць без сьлёз, ды горка,
Як пачнецца ваша
Смутная гаворка.

І на маю душу
Леглі вы туманам,
Закруціўшысь роем,
Смутным караванам
Ой, вы мае думкі!
Ці вы кім здраджоны,
Што так не вясёлы,
Што так засмучоны?

Рад бы я ня думаць
І не знацца з вамі,
Толькі-ж проці волі
Плывеце вы самі.