Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Месяц

Ноч Месяц
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Хмары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Месяц (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЕСЯЦ.
Ціха месяц адзінокі
Ходзіць ў небе над зямлёю.
Неразгаданы, далёкі,
Што ты бачыш пад сабою?

Бачыш слёзы ты людзкіе,
Як з расою тэй ліюцца,
Як ў тумане думкі злые
Горкім плачэм аддаюцца;

Як бяз долі і бяз хлеба
Працавіты люд наш гнецца…
Кінь ты жальбу нашу ў неба —
Нехай неба ўскалыхнецца!