Песьні-жальбы (1910)/Мужычае жыцьцё/Панас гуляе

На прадвесьні Панас гуляе
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Мужык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Панас гуляе (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАНАС ГУЛЯЕ.
Што мне жонка! што мне дзеці?!
Эх, Панас, ва ўсё гуляй!
Ё шчэ мерка жыта ў клеці,
Хаім! піва падавай!
Наплеваць мне на падатак.
Што мне земскі, старшыня!
Хаім! люльку на ў задатак,—
Дай мне белаго віна,
Дай мне булку на поўзлоты,
Ды прыпраў мне селедца!
Ўсё прапью: халат і боты…
Пачынай, Панас, с канца!
Вот ідзе Панас, сьпевае,
Страшыць жонку і дзяцей.
Кулаком усім махае,
Пабудзіў усіх людзей
Дома ён разбушэваўся.
Дзед аборку ўжо прыпас…
Пад сталом ноч пракачаўся
Пьяны, зьвязаны Панас.