Песьні-жальбы (1910)/Мужычае жыцьцё/На прадвесьні

За падаткі На прадвесьні
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Панас гуляе
Іншыя публікацыі гэтага твора: На прадвесьні! (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПРАДВЕСЬНІ.
Эх, напёрла ліха — горэ!
Ні сеніны, ні зерна;
А тут сьнег ешчэ ня скора
Згоніць цёплая весна!
У кішэні — ні грашынкі,
Хата поўная дзятвы!
Ні паленца, ні лучынкі, —
Хоць у землю лезь жывы!
Папалілі, пераелі, —
Нічагутка ані ў зуб!
Хлеба толькі да нядзелі,
На два разы ўсяго круп!
А даўгоў ты нахватаўся!
Таму дзесяць, таму пяць...
Вось, гдзе, Грышка, ты папаўся,
Чым ты будзеш аддаваць?
Эх, напёрла ліха Грышку!
Рук німа за што зацяць…
Хіба выпьем па кілішку,
Лягчэй будзе гарэваць!..