Песьні-жальбы (1910)/На разстані/На мяжы

На разстані На мяжы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Песьняр
Іншыя публікацыі гэтага твора: На мяжы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА МЕЖЫ.

(Перэд новым 1909 годам).

Бывай здароў, мой год старэнькі!
Ў маіх ты думках будзеш жыць
І многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуту жалю гаварыць.
Я буду помніць, доўга помніць
Свае бадзяньне ў гэты год,
Свае надзеі і сумленьня
За родны край, за свой народ —
І тых людзей, што шлі са мною,
Хто зваў на працу, дух будзіў,
Хто весяліў мяне у смутку,
Каго я шчыра палюбіў…
Дык будзь здароў, мой год старэнькі!
Ў маей душы ты будзеш жыць
І многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуту жалю гаварыць.