Песьні-жальбы (1910)/На разстані/На разстані

* * * (Мы ходзім спатыкаемся…) На разстані
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
На мяжы
Іншыя публікацыі гэтага твора: На ростанках.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА РОЗСТАНІ.
Ты скажы мне, цьма глухая:
Доўга будзеш ты ляжаць?
Доўга будзе думка злая
Сэрцэ жалем калыхаць?..
Не шумі ты, лес высокі,
Нудных песень не сьпевай;
Дзён шчасьліўшых, дзён далёкіх
Ты мне, лес, не ўспамінай!
Не відаць мае дарогі…
Горы, лес, балоты, гразь…
Колькі смутку і трывогі
Ӯ гэты цяжкі нудны час!
Гдзе-ж, дарога, ты другая?
Я стаю адзін, адзін…
Ноч ляжыць кругом глухая.
Ці-ж то сьвет зыйшоў у клін?
Ты скажы мне, цьма глухая:
Доўга будзеш ты ляжаць?
Доўга будзе думка злая
Сэрцэ жалем калыхаць?