Песьні-жальбы (1910)/С турмы/Родные абразы

Маці Родные абразы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Вячэрніе хмаркі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Родныя вобразы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНЫЕ АБРАЗЫ.
Образы мілые роднаго края
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрцэ да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднаго поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўные смутку і жальбы нядолі,
Поўные сумнай красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прэд сабой:
Ціха праходзіце вы, як жывые,
Зьяючы мілай красой.
Чуецца говар мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Леса высокаго гоман шчасьлівы,
Песьня магучых дубоў…
Образы мілые, образы смутные,
Родные вёскі і люд!
Песьні цягучые, песьні пакутные!
Бачу і чую вас тут!