Песьні на руінах (1929)/Чорная дарога/Даліны адвеялі

Заплаканы вечар ⁂ Даліны адвеялі
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1929 год
Вечар асеньні, вечар маўклівы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Даліны адвеялі шумам аўсяным,
Адвеялі хвалі аўсоў залацістых.
Зьбірайцеся, песьні, у вырай з гусямі, —
Прастор асыпае настрояў квяцістасьць.

Ў дуброве трывожны шчапаецца пошчак;
Трасецца пад клёнам ільняная восень.
Ажоўклыя косы ёй дождж апалошча,
А сівер асушыць сухім сугалосьсем.

На беразе возера ў вечар асмуглы
Начлежнікі полымя больш не распаляць.
Вяршаліны шалыя неба абугляць
І далі лістамі крывавымі сплямяць.

Прайдуся па шораху лёгкай хадою, —
Хай цела ашорхне і сэрца марозам.
Азябнуць хачу, прытуліўшыся долу;
Ад песень, мэлёдый хачу ацьвярозець.