Песьні на руінах (1929)/Чорная дарога/Чорныя вароны

„Прыяцелям-поэтам“ Чорныя вароны
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1929 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧОРНЫЯ ВАРОНЫ

Чорныя вароны над бязьлістым садам
Узьвіюцца ўгору ды ізноў асядуць.

На гальлі кашлатым сум сябе павесіў…
Як ляцець варонам к радасьці бяз песень?

З вараньнячым крыкам узьнімаюць лопат, —
Круцяцца над ежай мітусьлівым лётам.

Даляцець да песьні не хапае сілы, —
Анямелі ўзмахі у варон крыклівых.

Абыходзяць людзі, каб ня чуць іх крыку —
Да таго ён дзікі й да таго ён прыкры!