Беднаж мая хата рас’селася з краю
Меж пескоў, каменіоў ля самаго гаю.
Ля самаго бору, на бярежку лесу;
Нихто тут не трафи хоцьбы з интэрэсу,
Як няма гарелки, няма куска хлѣба,
Дык яки интэрэс, каму сюды трэба?
Да хоць няма хлѣба, жабраваць ня буду,
Пражыву яккольвек ад працы ад труду!
Кепскаж мая хата падвалина сгнила
И душна и зимна, а мне яна мила;
Ня буду мяняцся хоцьбы и на замки,
Калок свой милейшы, як чужыя клямки.
На страсе мох вырос, на моху бярозка.
Мильшая мнѣ хата як чужая віоска.
Сваталиж мне ў прымы у новую хату
На зямлю ражайну и дзеўку багату;
Буду жыць, казали, як якій пасэсар,
Ездзиць парай кони, як сам пан асэсар;
Да мнѣ даражейшы угол гэты гнилы,
Камень при дарозе, пясок ля магилы,
Як чужое поле, як дом мураваны!
Ня аддам за сурдут каптан свой падраны.
Кликалиж у госци и кличуць суседзи;
Ня пайду, ня трэба, бо кажуць заедзи
Ад чужого хлеба губы абсядаюць,
Што чужого прагнуць, то свае кидаюць.
Я ня кину хаты хоць вы мяне рэжце,
Не пайду да вас я хиба у арешце.
А хоць силой навет адарвалиб з дому, Калис’ци вярнуўсяб, як мядзьведзь да лому.
Завалицса й хата, зарастуць пакосы,
Усіоб я вярнуўся, хоць голы да босы!
Насек бы бервеняў, нацягаў бы моху,
Зноўбы склециў хату яккольвек патроху,
Зрабиў бы камору, выкаваў бы жорны,
Усіож свой хлеб еўбы хоць бы сабе чорны!
Ну дык же атстаньце, на што я вам треба:
Чы каб ваш хлеб есьци, чы рабиць вам хлеба?
|