Як праўды шукаюць У судзе
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
Мая хата
Іншыя публікацыі гэтага твора: У судзе (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У судзе.

Довелосяж и мнѣ быцьзнасвельким судзе
На акружным судзе, гдзѣ ўсе ў грамадзе
Мужыки и паны, маскали и жыды,
Хто ў чым як папаў, ўсіо туды и туды.
Тут кажух и шинель, и бурнос, лапсардак,
И сурдут и мундзер…, а адзин быў и храк,
(Така куртка с хвастом) и брадзяжка была…
Прышли ўсе и Пантурчыха навет прійшла…
Быў тут ксіондз быў й поп, быў и рабин кжыдоў,
Тольки наш алиндар, той чагось не прійшоў.
Самы суд за широки сеў стол ў пяцярох
Шосты ходзе сабе ўсе ў златых коўнерох!
Як дукат на дукат, так на залациць!
(Каб я быў так богат не хацеў бы судзиць)
Па адной старанѣ душ чтарнасце сядзиць,
Па другой арештант, той што будуць судзиць,
А прад им бяз палы, тольки хвосцик висеў —
Адвакат, што то меў збараниць, той сядзеў.
Арыштант гэты быў наш Пятрук Пантурок,
Что у пущы гдзесь меў потайный броварок.
А акцизник Яськоў браў з’ яго кубана,
Дый даніос дый злавиў, як той воўк барана:
И акцызник той быў, сприсягаўса й іон
Як яму хтось донес, як сочуў іон пяць дзіон,
Як каціоў там кипеў, як гдзе брага была,
Як Пятрук не поспеў уцячи ад катла
А брахаў, ўсіо брахаў и сябе ўсе хвалиў
А того не сказаў як Пантурку доиў,
Потым нас па адным стали ў суд выкликаць.
Прысягаўшы на тым треба праўду сказаць!
Тут пытаюць мяне, а тут жаль Пятрука;
И мояж у няго там пропала мука.
И я думаў сабе выгнаць водки з вядро
На вяселье дачки, (вот было бы дабро),
Дык завез Пятруку дз’ве асьмины муки,
Дык як раз на той час наляцели круки,
Дык-мяне повели у той лѣс панятым,
Каб им дна ня было акцизникам тым!
Як спыталися ўсих, прачитали той „ах“,
Што злавиўса Пятрук (а набреханаж — страх)
Там такоя стаиць, што и ў думцэ няма:
Паравик змеевик и якаясь шляма…
Прачытали ото и яще там-папер;
Пагляджуж, скажу я, што та будзе цяпер?
Прасьцидацель сказаў: „пяць минут пярерыў“!
И ў камарку шмыгнуў, полька ксіонжку хакрыў.
И усе поднялись и пайшли, хто куды;
Я застаўся сядвець, усе роўна з нуды.
Як вярнулися зноў, дык адзин той устаў,
Што сядзеў на концы и найболей пытаў
Паглядзеў на усих, як узяўся, за стол,
Як зачаў іон крычаць: „прытакол, прытакол“,
И казну спаминаўси трубу и каціол,
И муку и мяшок, ды усе „прытакол!“
Я сиджу и дрыжу, каб мяне ня назваў
Кали браз’ць! И я тут! А бодай ты пропаў!…
Але хвали мяне, справедливым заве;
На Пантурку зыркне — як скацина раве:
Винават, винават, няхай плаце казне,
И ў турму и ў Сыбир и яще кудысь пхне…
Гаварыў, гаварыў, ажна пиць, захацеў,
Так як бульбу Пятра пасалиўши да зъеў:
А сказаць бы за што! За свае, за дабро:
Чалавек захацеў зрабиць водки з вядро;
Что за науда яму: каб іон свету не знаў,
Чы Пантурка зъеў блин, чы гарелки нагнаў?
Потым стаў выличаць свои страты акцыз:
Тый дык так бы зубами Пантурку загрыз!
Наличаў, наличаў, и двайну и трайну,
Як шынкар у карчме тваю чарку адну.
И начыне забраць и худобу прадаць,
Што ў казну, то ў казну и яще камусь даць.
Тысяч три там, чы што, наличиў іон пяни.
(У Пятраж хоць бы грош, ня то што ў кяшени.
Смачны жабе арэх, да зубоў Бог ня даў,
Каб акцизник то меў, што ў Пантурки забраў;
Дзве казы прадали, ды сярмягу, ды воз,
И то брат адкупиў, ды на заўтра адвіоз.
Аж но щернеў той пан, што у куртце сядзеў;
Пятруку штось сказаў, акуляры надзеў,
Калиж крыкне — зыкне, аж затряс’ся той суд.
„Гдзе тут, каже, вина, чым Пятрук винен тут?
Што скацинку кармиў працаваным дабром,
Насиў брагу с двара на насидлах вядром?
Тут турму, тут и штраф для акцыза схаваць“…
Як зачаў гавариць, як зачаў бядаваць,
Дык Пятрук и не гнаў и у лесе ня быў,
А то я виноват, я сам гнаў и падбиў,
И даніос на яго… винават я увесь!
А бодай ты прапаў, а бодай цябе рэзь!
Як ката да гары, так іон дзела скруциў:
На мяне набрехаў, Пантурка защыциў.
Я гляджу, што тут куц, прападу, як сука,
Бо мяшок таки мой, дык, маяж и мука
Кале дзверы „скрыпель“ а я шусць праз людзей,
Ды на двор, ды ў карчму да кабылы барджей;
Прыляцеў аж у дом, бурачкоў троху зьеў
Сказаў жонце, „маўчыж!“ Сам у лѣс паляцеў:
На тым мейсцы, гдзе быў браварок Пантурка,
Дай садзиць дзереўца, — аж амлела рука.
С’цежку махом заклаў и след той так закрыў,
Што никто не познаў, гдзе и бровар, чы быў.
Ды и зноў ды на суд, а суду уж няма,
Тольки плачэ, клянець Пантурчиха сама.
Пантурка адвяли таки зараз ў астрог;
Той куртаты зацыт, як кадзидла памог.
Яж якось уцелеў ат суда на той час.
Каб же Бог не давіоў на той суд други раз!