Не цурайся мяне, паничок,
Што далонь пакрываюць мазоли;
Мазоль — працавитых значок,
Не заразиць цябе іон николи.
То мадаль за труды и за муку,
Ня хвароба якая з заразы.
Ня стыдайся падаць ты мне руку,
Бо на гэтай руце няма сказы!
Эй с’мялей адкрывай галаву,
На паклон мой табе да зямли;
Я тваей галавы ня зарву,
И маей вы, паны, ня ўзяли,
Ня ўцякай ад маей ты сярмяги,
Мне ня стыдна у ней ани чуць,
Вот твой храк я ня меўбы адваги —
Чортоў храк — на сябе апрануць.
На кашулю глядзиш крывым вокам,
Што ў хаце мне бабы пашыли,
Прапацела іана маим сокам,
Цэлы тыдзень яе не памыла…
А тваяж? Як той с’нег, як папер.
И пацеў, хто и ткаў и бялиў,
И хто мыў и хто праў, а цяпер
Ты той пот на сябе ўзвалиў.
У кашули той мне былоб стыдна,
Што ня сам на яе гараваў,
Хоць бялейша яна, не завидна —
Ня вазьму, хоцьбы ты дараваў.
А кинь вокам на хату маю: И цяче, и гніе, и крывая,
У сяредзинѣ гной, и стаиць на гнаю
И дзиўлюся я сам як трывае.
Не дзивуйся панок як жыву,
Мне нихто не памог будаваць.
Хоць лянивым у свеце слыву,
А магу с’вет кармиць, гадаваць.
Тыж пазнаў, што ў ксіонжках стаиць:
А там розуму шмат ад вякоў,
И ўсе можем па ксіонжках рабиць:
А гдзеж ксіонжка для нас, мужыкоў?
Гдзеж нам розуму тольки набраць,
Знаим тольки загон ды саху,
Знаим тольки як касиць и араць
Ды й жывіом мы ў Божым страху.
Каб умеў кераваць я пяром,
Я бы ксіонжку, зчыркаў, як папар
И аб тым, як мы сеем, аром,
И як косим и жніом Божы дар.
Можеб ты прачытаў той грызмол
И да працы набраў бы ахвоты,
Шанаваўбы мужыцки мазоль,
Ня цураўсяб мужыцкой бядоты,
падаў бы руку мне с’ляпому,
И давеў бы мяне да дароги:
Не блудзиўбы и я сярад лому
И калючак, што раняць мне ноги.
Ой раняць и ноги и сэрцэ
У сэрцы ненавис’ць, злос’ць родзяць,
Дзяржаць у сваей паняверцэ
Да здрады вядуць, ад праўды адводзяць.
Даруй же с’ляпому, што ходзи іон крыва,
Даруй, што ня видзе, хоць плаче.
Абмацкам ходзяць с’ляпые — ня дзива,
Видзючыж ў яму як скаче.
|