Панская ласка Ахвяра
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
Не цурайся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ахвяра (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ахвяра.

Малисяж бабулька да Бога
Каб я панам николи ня быў!
Ня жадаў бы николи ничога,
Сваіо дзела, як трэба рабиў.
Каб прад меньшим носу ня драў,
А прад большим ня корчыў с’пины,
Каб грэх свой прад сабой пазнаў,
У других каб ня видзеў вины;
Чужых жон каб ня віоў да граху
А сваю каб як трэба любиў,
Каб мне дзеци были ў слуху,
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтво свае меў за их
Каб за край умярци быў гатоў,
Каб ня прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога сваго не акпиў,
Каб ня здрадзиў за грошы свой люд,
Каб сваго дабра ня прапиў,
И ни за што ня меў чужы труд.
Каб на двойчы мне грошы ня браць,
За праданы кусочек рали,
Каб сваю мне зямельку араць
И умерци на ей хоць кали.
Дык прасиж ты у Бога, мали,
Каб я паном николи ня быў.