Пес’ни (1904)/Панская ласка

Калысанка Панская ласка
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
Ахвяра
Іншыя публікацыі гэтага твора: Панская ласка (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Панская ласка.

Густой пущай у марозе
Ехаў раз багаты пан,
Аж разбойник пры дарозе
Затрымаў рыдван;
Усіо забраў, з грашми ў калеце
Забраў ўсю прыладу,
У панскай сеў, сабе кареце.
А пан бяжыць з заду!
Мароз пале пану ноги,
Ц’ела разбирае,
А тут шмат яще дароги,
А тут дух займае.
Пан разбойника благае
Ратаваць ад с’мерци:
Литас’цивым абзывае,
Абы ня умерци.
И разбойник злитаваўся:
Кажушок даў пану
Пасталы, што абуваўся
Выкинуў з рыдвану.
Со слязми пан бандыце
Цалаваў у бруха,
Што оцалиў яму жыце
Кавалкам кажуха
Абецаўся и малицся
За яго и дзетак,
Славиць добраць и дзивицса,
Што іон зрабиў гэтак.
Ой ня першы то бандыта
И пан ня астатни,
Што дабро усіо здабыта
Тольки крыўдай братней.
А тагды ужо для славы
Кине хоць объедки
Вот и будзе пан ласкавы
Литас’цивы, рэдки.