Летнія адпачынкі Ліпень
Верш
Аўтар: Міхайла Грамыка
1927 год
Тэтрамэтры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліпень (Грамыка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛІПЕНЬ

Поле маё каласіста-кудзёрае,
Сінія ў золаце ў ім васількі!
Ўсё вы залечыце, самае хворае,
Што узрашчаюць ў душы бедакі.

Добра, прывабна сьцяжынкай нястрогаю
Сунуцца ў хвалі дасьпелых збажын,
Ўспомніць дзяцінства і многае… многае,
Што засталося за праслам маршчын.

Хутка, о хутка сьцяблы каласістыя
Лягуць, як войска, ў дажынкавы пыл.
Птушкі з гняздоўяў зьлятуць галасістыя,
З фронтаў гаёвых ў паўднёвісты тыл…

І застануцца палеткі абдзёрыя,
Хмаркі над імі, нябёс бедакі…
Сьпей-жа, маё каласіста-кудзёрае.
Сьмейцеся мне, васількі, васількі!

1926 г.

◆ ◆ ◆