АГЛЯД ПАЧЫНАЮ ЗА ДЗЕСЯЦЬ ГОД ТАК ЗВАНАГА КРАЮ ЛЯСОЎ І БАЛОТ.
1
Лёзунгаў мітынг
ў акопы
бег —
з візай культпропа
ЦК КПБ
Лёзунг —
грозны
кліч-плякат.
Лёзунгамі пачынаю
генэральны агляд.
№ а.
Шчыльней пролетарскія рады, —
Даеш пяцігодку ў чатыры гады!
№ б.
Узброім трактарамі колгасы,
ліквідуем кулацтва як клясу!
№ в.
На лом заржавелыя краты —
гора-тэорыяў нац. дэмократаў!
№ г.
Сырая вада —
атруты шкадней,
як шовінізм усіх масьцей.
№ д.
Будаўніцтва жывыя лічбы
складзены, як Ільліч быў.
Штодзень над краем кліч бег —
жыве Ільліч
ў жывой лічбе.
2
Бяз схватак сэнсацый,
бяз сіплых слоў
бюро рэгістрацый
гісторыі чало
аздобіла датай
надзвычайнага сьвятла:
Вызваленьня год дзесяты.
3
Урачыстасьць
стальлю сочыцца,
каб над краем
каму хочацца,
датай выліцца —
каму хочацца,
і ня хочацца,
і лацінікай,
і кірыліцай,
на Захад.
на Ўсход —
Будаўніцтва дзесяць год!
4
На рыштаваньнях
сонцаўсход
віталі,
штораньне —
— Дзесяць год.
А ў 10 год
закон —
3600
дзён.
Бывае, хмара асядае,
як заслона дымавая —
іх краіна ўспамінае.
Хоць яны далёка і
з міністраў
сталі
лёкаі.
10
Ня ўсе, што з Рады
зьбеглі за мяжу.
Дзеля праўды
даскажу.
Іх і ў нас —
не пералічыць.
Як сычы —
якраз,
глядзяць на нас.
І знойдуць момант
выйсьці з дому —
на вуліцу —
на барыкады —
супроць савецкае ўлады.
Адным словам,
ідэолёгія Рады
і савецкия чырвонцы.
Мая парада:
прачытайце
„Цені на сонцы“.
11
Белых арлоў страі
стрыножвалі гарады:
душыў на вуліцах дым —
стогн гарадзкіх руін.
Братоў і сясьцёр зьбяром мы
ахвяры жандарскіх пагромаў.
Плачуць, як дзеці, хвалі
на развалінах мастоў.
Забінтоўвае нас зноў
упартасьць — упорысьцей сталі.
Руін у крыві камень,
— будзем бальшавікамі.
Пад сьцяг барацьбы аднаўленьня
выйшлі рабочыя сотні.
Першым на першы суботнік
выйшаў таварыш Ленін.
І сэрца фабрычных кварталаў
песьняй машын ажывала.
12
Іржавы бінт
з ран машын
зьняты
пролетарыятам.
Засьпявалі
стальлю
зьмеі —
магістралі
рэек.
Быў завод
зруйнован.
Пусьцілі ў ход —
два
новых!
Уздыхнулі
ў бальшавіцкім
гуле —
камяніцы
вуліц.
Скарыстаем
нетры краю,
ведама,
да дна мы —
і сьвет дала
дынама.
Змагла краіна сьлед знайсьці —
сьвяткуе сьвята еднасьці.
14
Мільёнам заяўляю
сёньня я:
была-б векавая
Беларусь-колёнія.
Каб ня ўздыблены наш гарт —
мела-б губэрнскі пашпарт.
Савецкага Саюзу ня было́ каб —
была-б заплесьненай затокай.
І славілася-б на Эўропу
сельтэрскай вадою з сыропам,
Але сёньня —
выроўнівай стан ты!
Мы маем
імя ім —
гіганты!
І чаго было-б варта
каб ня было
ў Беларусі компартыі?!
15
Супроць —
ў прарываў,
прагулаў
і браку.
За —
у промфінплян
і высокую якасьць.
Таварыш — рабочы,
Таварыш — араты —
з заводу,
з колгасу
гані бюрократа.
Мільёны краіне дае
без замінкі —
савецкая бесьперапынка.
16
Яшчэ ўчора танулі
ў раскопаных пятах вуліц.
Давялося зямлі расьці
на вуснах сталічнай цярплівасьці.
Горад, як труп быў.
Клалі-перакладвалі трубы…
Зьдзекваліся нават і дзеці:
— Выкідваюць грошы
ў зямлю,
калі трэба
на вецер.
І лаялі іх за
гэтую каналіза
…Засыпалі трубы ў ямы,
Пусьцілі па вуліцы
электро-трамы.
І рэйкі і трубы ў рух загулі
і пад зямлёю і на зямлі.
17
Разьлівала
песьні
шыр балот Палескіх,
зазывала
зьдзейсьніць
песьні
хваль Арэсы.
Зазывала-звала
пракапаць каналы.
Як ні дзе на сьвеце
ў Ленінскім сталецьці.
Балоты, як акопы
капаюць зёмлякопы,
Закасаўшы ногі —
за новыя дарогі!
Рукі закасаўшы
за перамогі нашы!
Штурмуюць агрономы…
— Ваду ў канал зьбяром мы!
Досыць суму сейбіты —
прыдзецца за сеў біцца.
Ня зьвісай чала ніцам,
ураджай паклоніцца.
18
Па самакату
бервяно
ідзе пад нож
варштату.
З лесапілкі —
веерам
апілкі.
Па конвэеру
з парылкі
зноў альховыя
кражы
кладуць
пад новыя
нажы.
Істужкай шэрай,
як тканіна —
Йдзе фанэра
праз машыну.
Роўнамерна
б‘е вал люта:
— не фанэра,
а валюта!
Працы бег
не адстае:
суседні цэх
сваё пяе…
Гудуць валы:
Складай сталы.
І міма ходам:
— Ёсьць камода.
І… ў міг
шкаф для кніг.
Звыш програмы —
вокнам рамы.
Быстрагонам
пад вагоны
груз падвёз
аўтовоз.
Машыністаму нарад
даў
Бабруйскі комбінат.
19
Змрок гісторыі
штовечар
запальваў сузор‘е,
як сьвечы.
Закурылася краіна
і ад звычайнае лучыны.
Чалавека вякамі
працы нялюдзкае пот
скручваў,
як ланцугамі —
калючы
дрот.
Поступам шквала
ўсім краем
паўстала
навала
людзкая.
Заве, каб
чалавекам
і ў дрыгве
стаў чалавек!
І пайшла так.
У балотах
загула-была
работа.
І праз год
сярод
балот —
пе-
ра-
ва-
рот!
Тысяча
дзевяцьсот
трыццаты
год.
З балот
у гарады
пабеглі правады.
Загудзелі поўным ходам
гмахі фабрык і заводаў.
Ё ў селяніна
замест лучыны
і карча —
лямпачка Ільліча…
Абвязаў краіне стан
правадамі —
Сталінстан.
20
Іграйце
маршы
заўтрашняму дню.
Жыцьцё
наша
агнявей агню!
Нашаніўцы
і ў сьне ня сьнілі,
што мы ў Беларусі
зрабілі.
Зналі
адно —
ткалі
валакно.
А час прышоў
мы робім шоўк.
Роспачным крыкам
магілы
рыла —
рылам
саха-матыка.
Цяпер над краем
крыляе
звонам —
гонар
трактарнай колёны.
І пяе наўсьцяж
наш
Сельмаш.
На небе хмаркі,
што фальваркі,
з бандай зор
вялі згавор:
— „жыцьця разьбег
скарыць сабе!“
І хутары
да гэтых пор
на зямлі
вялі
згавор.
Зьвязаўшы моц сваю вузлом, —
бліскавіца
быццам
нож — нанесла ўдар
па зграі хмар —
і грымнуў гром,
і лінуў дождж!..
Сабе
хутары
ў барацьбе
пакарыў
і ў нас —
колгас.
21
1900 і 17 зім
краіна была
няпісьменнай зусім.
Тры крыжыкі — спадчына
з даўных вякоў.
(Таму і так многа
ў краіне крыжоў!)
Прывязалі
дні на па̀лях
і ў навале
далі
бой.
Забінтавалі
стальлю
стыннай
стан краіны
маладой.
Пакарылі,
як на крыльлях,
дзён нязьлічаныя мілі.
Уздыхнулі
гулкім вульлем!
Дасягнулі
сілай рук —
ад вяскова-пачатковай
да Акадэміі Навук!
22
На біржах працы ў нас няма
майстроў, якіх варштат баіцца.
Рабочых рук, як быццам, шмат,
а не стае ў завеі будаўніцтва.
Крыляйся рух!
Мы ўдаль ідзём!..
Адзін за двух —
ударны тэмп!
Перамога
ў грудзі б‘ецца:
з бальшавіцкім
зьліцца
сэрцам
.........
Агляд закончу праз адну
найболей дзьве ўрачыстых песьні.
Міжнароднае становішча — крануць —
чаму
жаданьне гэтае
ня зьдзейсьніць?
23
23 гадзіны…
Сілай нястрыманай,
як ветрарэз,
крануўся ў даль
экспрэс.
…Увага!
Будучыня вабіць.
Падзея ў плянэтным маштабе.
Зьвяжамся пояcам рэек
аднэю пад сонцам ідэяй.
Але праз гадзіну
ў 24 —
касьцьмі ляглі пасажыры.
Выбух!
Крушэньне!
Экспрэс у попел.
.............
Таварышы, ціха!
Крушэньне ў Эўропе!
......... Крушэньня (на жаль!) ня было…
Гэта толькі… паніка слоў.
Яшчэ ня было…
Але-ж будзе яно —
рэволюцыя зьменіць
жыцьця старно!
Васкатамі чуюцца зрухі
гісторыі Заўтрага…
Слухай:
Паясьніцу
краю
разьядае
як іржа —
вераніцаю
мяжа.
Казэматы,
зьдзекі,
плаха.
Векі
катам
жмурыць Захад.
Беражы
замок мяжы!
І хрыстос
вайной
на вас —
мобілізованы
ў процівагаз! Эўропа
ў акопах!
Што дзень — так і
блізяцца схваткі атакі!
…Зазьзяе сонцам Сталінстан
там —
над краем катаржан!
24
Краіна набыла
жалезную закалку.
Расла прымежная
ў разьбежнай барацьбе.
Ухваляем
поўнасьцю і цалкам
генэральную
лінію
КПБ.
Не любавацца
тым —
што маем.
Нашай працы
наш уздым
гады пераступае!
Ўвысь галава!
Раз, два!
Будзе садам расьці
песьня радасьці.
І як бор расьці
песьня гордасьці.
25
На варту дні ліпнёвыя
к нам ковыя прышлі.
Мінулыя, суровыя
падмуркамі ляглі.
Жыцьцё агнём завеена,
як зарывам усход.
Сягоньня жыць заве яно
на ўсе, на дзесяць год!
Жылі мы бедна ў горы — і
змаглі залом зламаць!
Калісь была ў гісторыі
расійская турма…
Жыцьця законы зьменены
турмы прайшла пара.
Пад гордым сьцягам Леніна
у людзі выйшаў край.
Была няхай крываваю
і не адна вярста, —
Савецкаю Дзяржаваю
Край вызвалены стаў.
Узьвіцеся імкненьні!
Зерне шчасьця сей —
Поэма Вызваленьня
Беларускай
ССР!
Май—Чэрвень 1930 год.
ЦАНА 30 кап.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.