Пракосы напамяць (1932)/Дзень прышоў/Грыміць мураваны бэтон

Суботнік Грыміць мураваны бэтон
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Новы дом

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРЫМІЦЬ МУРАВАНЫ БЭТОН…

Носяць цэглу
І песьні пяюць,
Гнуцца дошкі
Пад цяжарам ног.
Гром і стукат,
І песьні плывуць
Над туманам
У сініх палёх.
Як пажар
Па-над борам зара,
Усьміхаецца,
Кліча здалёк…
Толькі ў кожнага
Вочы гараць,
Кожны рупна.
Схіляе чало.
Кожны справай
Вялікай занят
Над мурамі
Узьведзеных сьцен.

Звабна неяк
Цаглінкі зьвіняць,
І сіней, па інакшаму,
Дзень.

Носяць цэглу
І песьні пяюць,
Гнуцца дошкі
Пад цяжарам ног.

Гром і стукат,
І песьні плывуць
Разьвітацца
Ў асеньніх палёх.

Яшчэ многа
Патрэбна сіл,
Шмат імклівасьці,
Рупнасьці шмат,
Каб у дальніх палёх
Каласы
Ураджайна шумелі
Нам.

Мо‘ загэтым
З відна да відна
Так лапочуць
Калёсы машын,
І расьце за сьцяною
Сьцяна,
Урастаючы ў зорную
Сінь.

Глянь, таварыш!
Паслухай, тут стань,
Лепшай песьні
Ня зложыць ніхто,
Як пяе гаварлівая
Сталь,
Як грыміць мураваны
Бэтон!..