Пракосы напамяць (1932)/Дзень прышоў/Суботнік

Журавы Суботнік
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Грыміць мураваны бэтон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Суботнік (Дарожны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕНЬ ПРЫШОЎ…

СУБОТНІК

Дзень прышоў, ваканіцы адкрыў…
Паглядзеў: — трэба-ж гэтак спазьніцца!
Пагасілі даўно ліхтары,
Пазаметалі нават сьвятліцы.

Стала гэтак іскрыста наўкол.
— Як-жа так? — ня уцяміць старому…
Над зямлёю ў магутнасьці кол
Нашай дужасьці шырыцца гоман.

Дужым ён паўстае і расьце,
Тчэ дратоў індустрыйныя кросны
Там, дзе буйна хвалюецца стэп,
Дзе гамоняць бяссонныя сосны.

Ён глядзіць, душыць згадка яго,
Дзівіць сьмелых намераў жыцьцё…
Гэта-ж кожнага тэмпу разгон
Дыша вернасьцю нам перш за ўсё.

Трэба так — і адданасьць расьце,
Звоняць волаты новае сілы,
Там, дзе буйна хвалюецца стэп,
Дзе пад восень туман гэткі сіні.
Кожны дзень наш, як тысяча год,
Ў громе, ў стукаце — чуеш, плянэта?!
Сёньня мы абвяшчаем паход
Найвялікшыя зьдзейсьніць заветы.

Мазыршчына, 1930 г.