Пракосы напамяць (1932)/Дзень прышоў/У трынаццаты рэйс

Брыгаднікі У трынаццаты рэйс
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Плытагонам роспачы і славы
Іншыя публікацыі гэтага твора: У трынаццаты рэйс.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ТРЫНАЦЦАТЫ РЭЙС

Гэнай раніцай клёны
Усыпалі нам шлях,
Дні віталі краіну сьцягамі.
У трынаццаты рэйс адплывала зямля,
У трынаццаты рэйс
З журавамі.

Гэнай раніцай плошчы
Грымелі: Паўстань!..
Узрасталі надзей рыштаваньні,
І выпростваўся велічы наскае стан
Над краінай ружовым
Сьвітаньнем.

Ў найвялікшым паходзе
Дрыжэла зямля
Пад напеўнасьць заводаў і фабрык.
Будаваць, будаваць! мы заносілі ў плян
Наступленьня
Вялікіх армій.

Хай разносіць
І кідае вецер лісты,
Перашкоды шляхоў нам ня засьцяць!
Палымнеюць агні
На вялікі уздым
На франтох пераможнае працы.

Кожны крок,
Кожны поступ у гэтай хадзе
Скалане навальніцай плянэту,
Нездарма кожны дзень
Высіць волаты сьцен
Над адзінай краінай Саветаў.

Грайце маршы, оркестры,
Ў наступнага дні!..
Хай гавораць нацятыя струны!
Прыдзе час, дзеці клікнуць:
І ты будаўнік
Найвялікшай у сьвеце Комуны!

Менск, 1929 г.