Пракосы напамяць (1932)/Пракосы напамяць/Плытагонам роспачы і славы

У трынаццаты рэйс Плытагонам роспачы і славы
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
У добры час

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАКОСЫ НАПАМЯЦЬ

ПЛЫТАГОНАМ РОСПАЧЫ І СЛАВЫ

Поэтам-здраднікам

Не пра тое сёньня запішу,
Што пагода слаўная і травень
Да крыві замучылі душу:
Плытагоны роспачы і славы.

Шчэ ня бачыў я такой хвалы,
Дзе-б гучэў так пошчак адзічэлы…
Толькі знаю, й дзераву баліць,
Калі войстрая піла засела.

Калі ў поцем дрэва пасякуць,
І расьпіляць поцемкам на дровы —
Ноч павесіць месяц на суку,
І трывожна зашуміць дуброва.

Будзе сыпацца зялёны гнеў,
На прымятыя кусты мяжою,
Што прысьнілася ты, песьня, мне
Незгаданаю маной чужою.

Захлынуўся бэзам сіні сад,
Хоць букетамі дары дзяўчыне.
Толькі з вамі у мяне нязлад,
Пук нянавісьці перад вачыма.

О, шумі-ж ты, мой зялёны брат,
Доказ радасьці і песень нашых.

Ім па рознаму чужыя мы
Ля адчыненых у заўтра весьніц…
Толькі мы ім не дамо глуміць
Нашай радасьці і нашых песень!