Праф. М. К. Любавскі і акад. С. Платонов аб Крывічох

Навязі і кудмяні Праф. М. К. Любавскі і акад. С. Платонов аб Крывічох
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 108
Дзіцячы слоўнік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Праф. М. К. Любавскі і акад. С. Платонов аб Крывічох. „Паводле ўсіх данных, галоўным ядром, з якога вырасла Беларускае племя, былі Полацкія Крывічы нашых летапісаў. Летапіс зьмяшчае гэтае племя якраз там, дзе пазьней зьяўляюцца Беларусы. Дзеля таго, што няма ніякіх азнак массавых племянных перасяленьняў на гэтай тэрыторыі ў апошнія часы, трэба думаць, што крывічы, якія займалі парэчча Зах. Дзьвіны, верхняга Дняпра і іх доплываў і былі прабацькамі цяперашніх Беларусаў. Відаць у найбліжэйшым з імі сваяцтве знаходзіліся Дрыгвічы, якія жылі паміж Прыпяцьцю і Бярэзінай. Гэта была асобная галіна тых-жа Крывічоў, азначаная асобным імем у залежнасьці ад прыроднай ўласьцівасьці, занятай імі тэрыторыі (дрыгва=балота „трясина“), Магчыма, што ў цесным сваяцтве з Крывічамі былі і Радзімічы, якія жылі па Сожу“. (Праф. М. Н. Любовскій „Основные моменты исторіи Бѣлоруссіи“ Москва, 1918 г). Акадэмік С. Ф. Платонов у кнізе „Учебник русской истории“ (Прага, 1924) саўсім справядліва залічае да Крывічоў Ноўгародзкіх Словен, ён кажа: „Крывічы такжа выйшлі з сыстэмы Дняпра на поўнач, на начы рэк Волгі і Зах. Дзьвіны, а іх галіна Словене занялі сыстэму возера Ільменя“.

С. К.