Праф. М. К. Любавскі і акад. С. Платонов аб Крывічох Дзіцячы слоўнік
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 108-109
Карэнь «гал» і выводныя ад яго словы і паняцьці ў крыўскай мове

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзіцячы слоўнік. Расійскі вучоны К. Чуковскі доўгія годы пасьвяціў цікавым досьледам словатварэньня ў дзіцячай мове. Ведама, што дзеці, пачынаючы з чацьвергага году жыцьця, часта пачынаюць разважаць аб словах: прыкладам трохлетняя Ніна Гуляева ніяк не хацела казаць язык. Была пэўна, што трэба казаць лізык. У іншых здарэньнях дзеці абярталі лапатку ў капатку (ад капаць); сьлінку ў плюнку, вэнтылятар у вертылятар (верціцца); вазэліну ў мазэліну (мазаць) і г. п.

Кождая рэч для дзіцяці характэрызуецца немаль выключна чыннасьцю. У кождым іменніку дзіця вычувае скрыты рух чынніка. Дзеля гэтага яно з такой лёгкасьцю выводзіць чыннікі ад усякіх іменнікаў. „Ай, я задзьверыў руку! „Козлік рагаецца“. „Бык бычыць“, „Конь мяне капытне“. Гэтым дзяцё дасканаліць мову ўзрослых, якой, паводле Чуковскага, пара ўжо стацца гібчэйшай і не баяцца гэткай перамены іменнікаў у чыннікі.

Бывае, што дзяцё адзначае ня чыннасьць а якую колечы іншую, прыпадковую азнаку ў аб’екце. Гэтак адзін пяцёхгодавы хлопчык гаварыў не гарадавы, а дарагавы („Ен-жа стаіць на дарозе!“); чатырохлетняя дзяўчынка казала не чалавек, а людзь; маршчынкі на абліччы бацьуі называла сярдзіткі (сярдзіцца) і г. п.

І. В.