Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925)/Дзяк-злодзей

Нашы пакуты Дзяк-злодзей
Верш
Аўтар: Анатоль Дзяркач
1925 год
Падзел працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзяк-злодзей.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЯК-ЗЛОДЗЕЙ

„У Халяўшчыне на кватэры селяніна Васілеўскага жыў дзяк. Скончылася тым, что ён упадабаў сялянскую жонку і ўцёк з ёю“.

Ні папа, ні дзяка
Ня пускай на парог,
Бо яны мужыка
Згубяць зразу — дальбог!

У Халяўшчыне — вось!
Ў Васілеўскага дзяк
Спачуваць стаў чагось
Да кабеціны смак.

Як каровам ў абед
Яна цэбар нясе,
Дзяк за ёю усьлед
Свае кудлы трасе.

Або пойдзе на ток —
Як той чорт, ён і тут:
То ухопіць за бок,
То пацягне у кут.
„Ой, суседзе, — бяда,
Ня хлушу я табе,
Але жонку брыда
У цябе заграбе…“

„Не!“ сусед у адказ:
„Дзяк ня пойдзе на грэх!“
Хоць якраз ў гэты час
Лезла шыла у мех…

Цераз тыдзень ці два
Васілеўскі у лес
Пасьпяшаў па дрыва
І ад холаду чээ.

Ён рукой у панарад:
„Э! забыўся кажух,
Трэ‘ вярнуцца назад,
А то вылезе дух“.

Як уздумаў — зрабіў:
Прыгуменьнем на двор,
Сьнег з лапцей абабіў
І у хату папёр.

Але раптам адтуль
З гвалтам выскачыў ён,
Быццам чорту папаў
Пад гарачы ражон,

Бо у хаце пустой
Не знашоў кажуха,
Ні кабеціны той,
Ні дзяка-трыбуха!

Ні папа, ні дзяка
Ня пускай на парог,
Бо яны мужыка
Згубяць зразу — дальбог!