Прыгоды Мюнхаузена (1938)/2/Пагоня
← Кітайскае віно | Пагоня Апавяданьне Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Меткі стрэл → |
ПАГОНЯ
Але здарылася тое, чаго я так баяўся.
Толькі мы ад‘ехалі ад берагу, як скарбнік пабег да свайго ўладара і сказаў яму, што я дачыста абрабаваў скляпы. Султан да таго раззлаваўся, што паслаў за мной наўздагон увесь свой ваенны флот.
Убачыўшы мноства баявых караблёў, я, прызнацца, не на жарты струсіў.
— Ну, Мюнхаузен! — сказаў я сабе. — Прышла твая апошняя гадзіна. Цяпер ужо табе не будзе ратунку. Уся твая хітрасць не дапаможа табе…
Я адчуў, што мая галава, толькі што ўмацаваная ў мяне на плячах, зноў нібы адлучаецца ад тулава.
Раптам да мяне падышоў мой слуга, той, у якога былі магутныя ноздры.
— Не бойцеся. Яны нас не дагоняць! — сказаў ён са смехам, пабег на карму і, накіраваўшы адну ноздру супроць турэцкага флота, а другую супроць нашых парусаў, узняў такі страшэнны вецер, што ўвесь турэцкі флот у адну хвіліну адляцеў ад нас назад у гавань.
А наш карабель, які падганяў мой магутны слуга, хутка паімчаўся наперад і праз дзень дабраўся да Італіі.