Пісьменнікам Заходняй Беларусі

Пісьменнікам Заходняй Беларусі
Публіцыстыка
Аўтар: Янка Купала, Якуб Колас
10 кастрычніка 1939 году
Крыніца: Звязда. — 16 кастрычніка 1939. — №239 (6516). — С. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пісьменнікам Заходняй Беларусі

Дарагія таварышы!

Дваццаць гадоў разлучала нас граніца. У той час, калі мы, паэты і пісьменнікі свабоднай краіны БССР, ішлі рука ў руку са сваім народам, як песняры яго новага свабоднага жыцця, яго светлай, радаснай долі, як удзельнікі будаўніцтва новай соцыялістычнай грамады, народа, упершыню за ўсю гісторыю забыўшага сваю дзяржаўнсць і назаўсёды выгнаўшага з сваёй зямлі дармаедаў — паноў і іншых захрыбетнікаў, — вы, паэты Заходняй Беларусі, гібелі пад панскім гнётам. У болях і пакутах раджаліся вашы песні. Вы складалі іх у мурах панскіх астрогаў і па этапах з адной турмы ў другую. Нярадасныя былі вашы песні, як нярадасная і беспрасветная была доля беларускага народа пад апекаю паноў, пад нечуваным нацыянальным і соцыяльным бяспраўем. Вашы песні і думы, напісаныя ў цемры гнёту гораччу пакуты, не дахоцілі да народа, бо дарогі іх наглуха замыкала рука панскай дэфецзівы.

Цяпер граніц між намі няма. Непераможная сіла народаў Вялікай Совецкай зямлі, Рабоча-Сяаянская Чырвоная Армія змяла назаўсёды разлучаўшую нас граніцу і назаўсёды паклала канец здзеку і панаванню збанкрутававых паноў. Сагоння мы — ацна сям‘я свабодных народаў усёй Беларускай краіны.

У гэтыя вялікія гістарычныя дні, калі вызваленыя з-пад панскага ярма народы Заходняй Беларусі рыхтуюцца да ўсенароднага схода, каб вызначыць свой дзяржаўны лад і выбраць сваю сапраўды народную ўладу, мы звяртаемся да вас, браты пісьменнікі і паэты Заходняй Беларусі, з гарачым братнім заклікам шчыльней зіцца з народам, чэсна т стойка змагацца за яго шчасце. Мы заклікаем вас у нашу вольную сям‘ю песняроў і пісьменнікаў. Мы шчыра падаем вам руку братняй дапамогі. Адгукнійцеся-ж на наш голас!

11/X-1939 г.
Беласток.
Янка Купала.
Якуб Колас.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.