Радасны будзень (1935)/III/Надышлі крылатыя дні

Гарманіст Надышлі крылатыя дні
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Пры дарозе, дзе жоўтыя травы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Надышлі крылатыя дні,
І не радуюць далі хіба?
Стухлі воўчых вачэй агні,
Усміхаюцца сонцу шыбы

Залатая прыходзіць рань
Сеяць шчасце па скібах чорных…
Хто з нядоляю рос — устань
Гартаваць сляды непакорных.

На шырокі прастор выходзь, —
Рэж гаротных вякоў быльнёгі,
Трушчы заедзь святую — хоць
Будзе слацца табе пад ногі.

Нам дарогі другой няма.
Карным следам і жнівень рушыць…
Хай загінуць пад крыллем хмар
Ў лістападзе старыя душы.

Хто вясну спатыкаў, як я,
Прывітае усмешкай восень.
Дарагая радасць мая
Ў полі буйным шуміць калоссем.

Па дарогах яна прайшла,
Па далінах яна прапела.
І смяротнай слязою мгла
Не кране ні душы, ні цела.

Надышлі крылатыя дні,
І не радуюць далі хіба?
Стухлі воўчых вачэй агні,
Усміхаюцца сонцу шыбы.

1927 г.