Радасны будзень (1935)/IV/Не гавары апошнім словам

Я разабраў свой дом стары Не гавары апошнім словам
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Пад сталом злавіла кошка мыш

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не гавары апошнім словам
Пра нашу раніцу бяроз.
Я слухаю твой сказ не новы
Пра перабор чужых палос.

Палосы тыя заараны,
І межы зрыты і быльнёг
Даўно у досвітных туманах
Праплакаў аб мінулых днёх.

І мы з табою выпадкова
Ў густым спаткаліся трысці…
Ах, кветка… звонкая падкова
Наперад клікала ісці.

Праз ростань хмар крылаты ранак
Грымеў над скрыўджанай табой…
Было прыемна ў снах заранак
Пляваць жыццю на гонар твой.

Сыходзіў свет вясеннім сокам,
Каб сцежкі ў далеч век цвілі…
Няма мяжы мяцежным крокам
На адбудованай зямлі.

1927 г.