Радасны будзень (1935)/VI/Я доўга і упарта марыў

Ты чорная, як смоль, як вугаль Я доўга і упарта марыў
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Абрысы старадаўняй пушчы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я доўга і упарта марыў
Скрух вечных разгадаць цыб‘ё.
Пад шкло вучоных акуляраў
Жаданне трапіла маё.

Мой век, выразнасцю працяты,
Узяў з вялікай кнігі кніг
Перыяда свайго пачатак,
Трывогу будняў маладых.

Узброенага часу скутак
На атайбованых слядох…
Пад дзён сваіх іржавым путам
Не ведаў славы скамарох.

Знайшла на могілках паданняў
Знябытая туга свой кут.
Гадованы я новым дбаннем
Пра даль на маладым вяку.

І жарт мой, порахам пракуран,
Не можа смехам не згадаць —
Натуру караля Батуры,
Калі смяяцца не шкада.