Дняпроўскія ўсплёскі (1927)/Вершы (Лявонны)/Разьвітаньне

Маці Разьвітаньне
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1927 год
Дапрызыўнік Стах

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Разьвітаньне.

прызыву 1904 году.

Дзе разложыстыя гоні
Зачапілісь аб гару, —
Рассыпае песьня звоны
Каля возера ў бару…

Ночка месік улавіла
Дый закінула ў раку…
Шла вясёлая Марыля
На спатканьне к Петраку.

І вось там, дзе вецер голы
Сеіць змрокі па трысьці,
Цені дзьве… Знаёмы голас
Расьсякае ночы ціш:

„Эх, Марыля! Гэта сёньня…
Ну, а заўтры — у паход!..
Рыхтавацца трэба зноў нам,
Каб спакойна жыў народ…

Заўтры — прызыў… Але трэба
Бараніць слабодны край!..
З пірагамі — ці без хлеба! —
Груганоў-жа — не пушчай!..“

Ночка косы распусьціла,
Ды й загінула ў туман…
З разьвітаньня йшла Марыля —
Ні тугі, ні сьлёз — няма!..