Лацінскія сымбалі ў беларускіх тэкстах

правіць

Калі ласка, карыстайцеся ў беларускіх тэкстах кірылічнай «і», а не лацінскай «i». Гэта розныя літары. --Renessaince (размовы) 16:55, 14 снежня 2015 (MSK)Адказаць

Акрамя таго, сталі трапляцца яшчэ й лацінскія «a», «e», «h» на месцы кірылічных «а», «е», «н» адпаведна.
Да таго ж набіраць тэкст і адразу ставіць яму статус «вычытаны» немэтазгодна. У ідэале гэтым увогуле павінны займацца розныя людзі, але як у нашым праекце актыўнасьць нулявая, дык трэба хаця б гэтыя працэсы разьнесьці ў часе прынамсі на пару дзён, бо вока замыльваецца і прапаўзаюць такія памылкі. --Renessaince (размовы) 17:23, 11 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Зноскі

правіць

Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што зноскі ўстаўляюцца непасрэдна на старонцы, а ня так як у кнізе, бо наш інтэрфэйс дазваляе пасьля скласьці іх у патрэбнае нам месца. --Renessaince (размовы) 11:48, 13 студзеня 2016 (MSK)Адказаць