Заранкі (1924)/Романс

(Пасля перасылкі з Раманс (Журба))
Маё жаданьне Романс
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Незабудкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОМАНС.

Мігцелі зоры ў цёмнай ночы, —
Тады спаткаўся я з табой,
Твае убачыў кары вочы,
Пачуў я сьмех срыбрысты твой…

І разлучыўся зноў з табою,
Здалёк адзін застаўся я.
Цябе я жду… Прыдзі вясною
Ты, зорка ясная мая.

Я жду цябе ў дзень сьветлы мая,
Я жду цябе ўжо доўгі час.
Мне страшна: можа доля злая
Навекі разлучыла нас.

Ўжо сонца ясныя праменьні
Даўно зіяюць над зямлёй.
Чароўны май мне шле натхненьне…
Чаму цяпер ты не са мной?!..

Наўкол так радасна і шчасна,
Гудзіць, зьвініць вясеньні шум.
Блакіт нябёс так дзіўна ясны
І шле ён шмат сьвятлістых дум.

К табе, мой гэні, сэрца рвецца.
Я сьцежкай сумнаю іду;
А думка ўдаль — к табе імкнецца:
Цябе я жаду!..