Заранкі (1924)/Дзеткам/Раніцай

(Пасля перасылкі з Раніцай (Журба))
Улетку Раніцай
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
У вёсцы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАНІЦАЙ.

Хлопчык Яначка маленькі
Нешта доўга сёньня сьпіць.
Татка кажа: Ўстань, міленькі!
Годзе сны табе ўжо сьніць.

Сёньня цёплы дзень вясновы;
Пойдзем дровы мы рубаць.
Нарубаўшы мамцы дровы,
Ў поле выйдзем пагуляць.

Там нарвеш прыгожых кветак,
Шмат пабачыш матылькоў,
Там спаткаеш малых дзетак —
Сваіх жвавых сябрукоў.

Паглядзі, як сьвеціць сонца
І ліецца сьпеў вясны.
Птушкі звоняць у ваконца, —
Працаваць завуць яны“.