Раніца рыкае (1925)/Я/Я сын дубровы круглалістай

Мне чупрыны ня хочацца зьвесіць ⁂ (Я сын дубровы круглалістай)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1925 год
⁂ (Вуліца рукі прасьцерла)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я сын дубровы круглалістай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Я сын дубровы круглалістай,
я сын сялянскіх ураджаяў.
О, як да сэрца гэта блізка! —
яно хмель-песьню абуджае.

Скажы, „рахманая“ о вёска,
чаму люблю твой твар я загарэлы?
Чаму напеў я свой расплёскаў.
па сонца-жытняй экварэлі?

Чаму вясна зялёным малачаем
у песьні любіць усьміхнуцца?
Няхай, няхай рабочы прабачае,
што я поэт сялян, — „бяспуцьця“.

Даруй і ты мне, златазубы горад,
што я пясьняр табе ня родны,
Ой не запражэцца больш у песьню гора, —
яно сплыло ў раздум‘і бродам.

Сплыло у цемень дзён мінулых
і з туль ня вынырне на хвалі;
але на што нам песьні муляць,
калі ў іх толькі поўдзень хвалім?

Жыцьцё-ж бывае часта рубам, —
ну дык аб чым-жа пець сягоньня нам?
Ці-ж толькі аб фабрычных трубах,
што дымяцца між жалезных брам?

О, не! Па вёсках вунь лахудрых
аўсы камуне б‘юць паклоны.
Дык, песьня, раскудлач-жа кудры
ў вясковым аблавухім клёне!

Няхай паслухае лапцюжнік
напеў прасьцяцка-сакаліны.
Няма ў ім болей слоў: ланцужнік,
жыцьцё — расьцьвіўшы куст каліны.

Няхай памые вечар бровы
у вадаспадзе яго лір-частушак.
Я к вам іду, лясы, дубровы,
у зычным звоне песень-птушак!

Дык слухай, вёска, не скажу ніколі,
што я твой ліст, вясной апаўшы,
што сэрца маё восень кволіць,
што для цябе я ўжо прапаўшы.

О, не! Я сын тваіх аколіц,
тваіх кашуль, хоць і радняных,
і сэрца радасьцю сваволіць,
як толькі ўспомню пра парканы.