Раніца (1914)/Да таварышоў, каторые канчаюць сярэдніе школы

Праца і навука Да таварышоў, каторые канчаюць сярэдніе школы
Публіцыстыка
Аўтар: Клаўдзій Дуж-Душэўскі
1914 год
Казка аб крыльлях

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да таварышоу, каторые канчаюць сярэдніе школы.


Большасьць моладзі, канчаючэй сярэдніе школы, едзіць у унівэрсытэты, інстытуты ці іншые вышэйшые вучэльні.

Вялікіе гарады, студэнцтва жыцьце студэнцкае, змена варункоў навукі, змена ўрэшці самопачуцьця — заўседы неяк адурманіваіць чэлавека: ён трапіцца, кідаіцца то туды, то сюды, не ведае як што зрабіць, куды ісьці, с кім знаеміцца, каго чурацца, да каго прылучыцца

Людзі рознаго гатунку карыстаюць с гэтаго. Прыкідываюцца ідэёвымі, добрымі, пачынаюць іграць на самых лепшых струнках душы маладога студэнта і часта затруваюць і псуюць усё жыцьце. Агледзіцца такі маладзен не раз толькі тады, як ужо позна.

Німа ліку такіх людзей, каторые падобным парадкам змарнелі.

Якаяж рада проці гэтаго?


Адна. — Трымацца сваіх, крытычна аднасіцца да чужых, не вельмі верыць салавіным песьням і воўчым слёзам невядомых людзей.

Трэба пастарацца знайсьці такіх людзей, каторыя шчыра прымуць у сваю кампанію маладога таварыша, каторые даўшы добрую страву ддя душы і розума, адцягнуць ад ледашчаго жыцьця, ад гуляшчай моладзі, ўрэйшці, ад неразумнаго палітыканства[1].

[Калі хто беларус, то само сабой павінен шукаць і трымацца беларуской грамады].

Нам трэба пастарацца, каб кожны маладзён, як толькі прыежджае у уніварсытэцкі горад, трапіў зразу у грамаду сваіх. Мы павінны ў кожным вялікім горадзі мець людзей, ці арганізаці, дзеб можна было распытацца аб усім…

У гэтым кірунку нешта ужо зроблена. Маім адрэсы студэнтоў у колькі горадах. Калі хто хоча скарыстаць з гэтаго і знайсьці шчырае прывітаньне і раду у незнаемым горадзі, нехай звервіцца (пісьмом ці асабіста) па адрэс ў «Нашу Ніву».

К. Д.



  1. Кажу аб такім палітыканстве, дзе моладзь лезіць сама на ражон і шчыра думае, што робіць вялікую работу.