Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/32

31. Як жыды́ шко́лу будава́ли 32. Баязли́вы жыд
Беларуская народная казка

1911 год
33. Атрябля́не

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




32. Баязливы жыд.

Пашо́ў жыд у местэ́чко. Нахапи́ласа нǒч. Баи́тца жыд, аж дрыжы́ць, а ярмǒлка расце́, аж ша́пку падыма́е. Бежы́ць жыд кале́ лѣ́су. Аґлене́тца ен — хтось ґо́нитца ззаду. Пу́сцитца жыд хутчє́й бѣ́ґци — не астае́тца той, бежы́ць слѣ́дам Бѣґ, бѣґ жыд, чуць духи́ з еґо́ не вы́перло, спатыкну́ўса да й упа́ў. Лежы́ць и не ды́шэ. Ачу́хаўса тро́хи, зирну́ў — нико́ґо нема́. Падня́ўса жыд, ба́чыць, аж ґэ́то за им бѣґ еґо́ цѣбнь. Пашо́ў жыд да́лей. Идзэ́ кале́ лѣ́су: ба́чыць, аж мѣ́сяц идзе́ по́ручки з им: жыд за дзе́раво, и мѣ́сяц за дзе́раво; жыд ста́не, и мѣ́сяц ста́не: жыд пабежы́ць, и мѣ́сяц бежы́ць. Зно́ў спало́хаўса жыд, не вѣ́дае, што раби́ць. Чу́е жыд, хтось тарахци́ць. Гарє́й спало́хаўса жыд, ду́мае ѣ́дуць разбǒйники. Залѣ́з жыд у кана́ву, лежы́ць, а душа ў пя́тки схава́ласа. Зирну́ў жыд, аж ѣ́дзе мужы́к. Дава́й жыд праси́ць мужыка́, каб ё́н схава́ў еґо́ ат разбǒйникаў. Пасадзи́ў мужы́к жы́да ў дзеру́ґу й ка́жэ: „от тут седзи́ смѣ́ло, разбо́йники не зна́йдуць“. Седзи́ць жыд. Ѣдзе мужы́к, а на сустрє́к иду́ць маскали́. — Што ты, мужы́к, везе́шь? — Пыта́юць маскали. — Шкло, — ка́жэ мужы́к. Дава́й ґэ́то маскали́ биць па дзеру́зе, каб пазна́ць, ци пра́ўда там шкло, а жыд седзи́ць, да тǒлько дзи́нькае. — Дзинь, дзинь! — крычы́ць жыд, а маскали́ пѣ́раць еґо́ па́плискаю. А мǒо там ния я́ких и маскалё́ў не было́, а ґэ́то сам мужы́к, каб напужа́ць жы́да, пѣ́рыў еґо́ па́плискаю. — Ну, выла́зь, — ка́жэ мужы́к; — разбǒйники схава́лиса ў лѣс. — Вы́лез жыд чуць жы́ў и дава́й дзя́куваць мужыку́, што ё́н укры́ў еґо́ ат разǒбйникаў.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.