Скрыпка беларуская (1906, кірыліца)/Осень

На чужой старонци Осень
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
Суседзям у неволи
Іншыя публікацыі гэтага твора: Восень (Цётка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Осень.

Осень гумна накладае,
Возиць снопы разчиняе
Хлеб голодянм гасуадарам:
Ешьча, людны, ви пе дарах.
Працавали усё лета,
Закусице хоп, за гэта,
Бульбу з ниўки верне ў мех
Ды барждзенка грэ ў засех.
Тне капусту з качанами,
Гусей гониць з бацянами.
Ў далёки край за горы,
За азёры ды за моры.
„Птушки, музы не клянице,
А малитвы гаварыце,
Каб вяс хвиля не забила,
Каб акула не ўкусила,
Каб вернуцца клякатаци,
Пастушочкаў забаўляци
Осень милая гаспадыня:
Гдзе ня глянеш — поўна скрыня,
То арэхаў, то пшеницы
На куточках у светлицы
Аб усим яна так дбае,
Нивы зеблиць, засевае,
У папары руниць жита,
Каб на весну было сыта,
А гасцинец — поўны люду!
Да мястечка, як да цуду
Бегуць, хлопцы и дзеўчата,
Гоняць быдла, жерэбята.
Бабы везуць грыбы семя,
Стан, ручник, маток, адзеня,
Масар, сыры, мак, хвасолю, —
Што зрадзіла на их долю.
Поўны рынак людцоў крыку;
А што смеху, а што рыку.
Гочуць гускі, пищаць свине.
Над снасцинкай куртавые.
Сорка пягне яйке з возу;
Бэрка плациць за берозу.
Янук, годзиць норы боты.
Юрка свище для ахвоты,
Крыся мерыць каптан ў люстры,
Ататулька реже хусты.
Кася глядзиць Ў Пайки кветки,
Белы качмир на жикетки,
Пацерки ў чатыры шнюры:
Будзе дружкай У Бандуры.
Жидок мерыль гарцам соль;
Шептун лечиць неки боль;
А як мне ды без тавару
Паказаць нат стыдна твару
Пайду лепі за месте скокам.
Кину яще разок вокам
На лесочек, на палетак
Ци такие, як у летак.
Не такие — инши шаты:
Летних тольки видны шматы.
Месцам кветка без вяночка,
Месцам грибок з пад кусточка
Гляне быстра вушки стулиць,
Затрасецца. Осень, глумиць.
Усе кветки, ўсе галинки.
Ўсе зметае да сцеблинки.
Осень чисциць зиме гладка,
Бо той ў бели былоб гадка
Праскакаци у нас па полях:
Былиб ножки ў мазолях.
Пыл на сукни паразсеўсяб,
Ў белы щеки слиной ўеўсяб.
Чиста, чиста па ўсем поли,
Аж на серцы грызуць боли.
А гдзеж зелень, а гдзеж стужки,
А гдзеж песни, а гдзеж птушки?
Ўсюды старасць, смутак вее.
З хмарак дробны дожджык сее.
Слонка низка чеше косы.
Дубняк смутны стаиць босы.
Лужок жоўты. Загон серы.
Рэки крые ледок белы.
Ў леси свище, вепер плаче.
Па березках сойка скаче.
Сава гудзе, вабяць зайцаў.
Чуць не згрыз сабе я пальцаў,
Прыраўняўши, пагледзеўши
Наша жыцё. Паў замлеўши,
Прымикнуў вочи; бачу твары
Ўсе знакомы: при алтары,
На хрысцинах, на вясели,
То на грыще, то у касцели
То пры працы, то пры песни:
А тут слезы, тут балесци,
Тут магилы, тут и труны,
Тут грамницы, тут цалуны…
Нека пекла нека каша!
А гдзеж счасце, братцы наша?