Плынь (1927)/IV/Слава

(Пасля перасылкі з Слава (Грамыка))
Неба Слава
Верш
Аўтар: Міхайла Грамыка
1927 год
Пад бубянцы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




3. СЛАВА

Для дробных душ — агонь сьвячы,
Што паліць крыльлі машкарыльлі,
Але і моцным — не ўцячы, —
Ікару[1] сонца паліць крыльлі.


Вось слава — кожны пусьціць зрок!
Жыцьцё што пыльны шлях бяз ценю…
Портрэт, ці бюст, ці слоў вянок, —
Хіба мо‘ спаць латвей, як гэні?!

28-III—25 г.

◆ ◆ ◆

  1. Па грэцкіх мітах Ікара апаліла сонца, калі ён узьляцеў да яго.