Слова пра Якуба Шэлю (1932)/Прадмова

Прадмова
Публіцыстыка
Аўтар: Бруна Ясенскі
1932 год
Арыгінальная назва: Przedmowa (1926)
Пераклад: Уладзімір Жылка
Слова пра Якуба Шэлю

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАДМОВА

Уласьцівы кожнай гісторыяграфіі культ герояў (усё роўна ці героем будзе індывідуўм, ці колёктыў), асьветлены клясавым разуменьнем гісторыі, падлягае грунтоўнай зьмене ў інвэнтары сваіх бажкоў: рассыпаюцца ў друзгі п‘едэсталы, што ўзьнёсла-нацыянальная гісторыяграфія, а на яе месцы паўстаюць іншыя.

У гісторыі Польшчы, калі яе зразумець як гісторыю польскага сялянства, пэрспэктывы перасоўваюцца з вэрсальска падстрыжаных і падраўнаных алей офіцыяльнае гісторыі і адсланяюць на сваіх скрыжаваньнях новы геройскі п‘едэстал, што здаваўся на ранейшым фоне звычайным прыдарожным каменем, парушаўшым сымэтрыю пэйзажу.

Гэткім пастумэнтам зьяўляедца першы сьвядомы змагар за інтарэсы сялянства — Якуб Шэля.

Бязумоўна, змаганьне польскага сялянства за вызваленьне з-пад ярма паншчыны пачалося не ад Шэлі і ня ён першы распачаў яго. Аднак у той час, як папярэднікі яго ў гэтым змаганьні — накшталт Хмяльніцкага або Косткі-Наперскага — заўсёды рэкрутаваныя з ашуканых у сваіх надзеях шляхецкіх авантурнікаў, карысталіся плячамі сялянскае ідэі, як прыступкамі на ўсходах да сваіх асабістых тронаваных амбіцый, Шэля быў першым і адзіным у гісторыі польскага сялянства сьвядомым прадстаўніком клясавае ідэі, што вырас з узлоньня самога народу.

Офіцыяльная гісторыя, групуючы пэўныя факты, што датычаць Шэлі спосабам адпаведным да яе нацыянальнае концэпцыі і пасьлядоўна абыходзячы іншыя, вылепіла з гэтага матарыялу абразьлівую постаць селяніна-провокатара, конфідэнта захопніцкага ўраду, здрадніка нацыянальных інтарэсаў, заўсёды процілеглых, а часта і супярэчных з інтарэсамі клясаў занядбаных і прыгнечаных.

Зугім ня маючы на думцы праціваставіцца гэтаму, пасьля доўнаму ў рамках сваіх намераў, адмоўнаму разуменьню, я стараўся стварыць сабе іншы, сапраўдны вобраз Шэлі, або спосабам групаваньня тых самых фактаў па лініі клясавых інтарэсаў сялянства, або спосабам зьбіраньня і адшуканьня новых — фактаў з крыніц да гэтага часу заняхаеных.

Крыніцамі гэтымі перад усім зьяўляюцца ўсялякія мэмуары і запіскі сучасьнікаў Шэлі.

Адзін з патомных выразанае ў 1848 г. шляхецкае сям‘і, якога з гэтае прычыны нельга завініць у прыхільнасьці да тэндэнцыі ідэалізаваць постаць сялянскага правадыра, Людвік Дэнбіцкі, у сваіх успамінах з тых часоў і на падставе сабраных ім апавяданьняў ад навочных сьведкаў такім чынам характарызуе Шэлю (Ludwik Dębicki, „Z dawnych wspomnien“ (1846—1848), Кракаў. 1903, стар. 57):

„…На іх думку гэта ня быў звычайны злачынца, ён ня дзеяў як іншыя ў п‘яным стане, з зацятасьцю і жорсткасьцю зьвера. Цьвярозы і спакойны, ён меў на вуснах словы сьв. пісьма; калі забіваў і жорстка ставіўся да сваіх ахвяр, і тады ён выступаў, як мораліст і меьцівец. У ім адчуваўся містык і сэктант у сярмузе…“

„…Скончыўшы разаніну гэты разбойнік зьвярнуўся з прамоваю да дзьвёх удоў, жонак Станіслава і Мікодыма Богуша, з дому Стаёўскіх, у якіх забіў таксама сыноў. Прамаўляў да іх, як вызваліцель ад тыранаў, як выканавец загадаў ня толькі імпэратара, але і пана бога…“

„…імя Шэлі было лёзунгам ва ўсёй ваколіцы Бржосту, Пільзна 1 Ясла…“

Постаць сялянскага дыктатара, што вырысоўваецца з гэтых слоў, значна розьніцца ад яго портрэту, што намалявала офіцыяльная гісторыя на ўжытак у школьных падручніках і гэта пабуджае зрабіць рэвізыю пэўных гісторычных фактаў.

Офіцыяльная гісторыя сьцьвярджае, што ўжо ў папярэднія часы, так год пятнаццаць з лішкам перад галічанскай рэзанінаю, Шэля быў популярным ужо ў сваіх ваколіцах верхаводам і дарадчыкам сялянства, прадстаўніком і дэлегатам свае вёскі ў перамовах з дваром. У 1832 г. Шэля ідзе пехатою ў Львоў, да самога намесьніка, каб даведацца, што павінны плаціць сяляне двару і за гэта, вярнуўшыся, быў арыштаваны і адпакутваў два месяцы ў лёхах. Год бяз нечага перад разанінаю ён організуе дэпутацыю з ваколічнага сялянства да імпэратара, у Вену, каб канчаткова высьветліць там справу цяжараў паншчыны і на гэтую мэту абкладае хаты грашовым падаткам.

Офіцыяльная гісторыя далей прызнае, што лёзунг разаніны кінуў Шэля ў выніку выразнага абяцаньня, што даў яму імем імпэратара тарноўскі стараста Брайнль. З часу расправы з панамі сяляне павінны былі атрымаць на ўласнасьць зямлю, што яны абраблялі, і раз назаўсёды збавіцца ад прымусу паншчыны. Аднак пасьля тыднёвае разаніны, у выніку забегаў перад венскім дваром ахопленае страхам шляхты, імпэратар забываецца на свае папярэднія абяцанкі і выдае дэкрэт, у якім загадвае сялянам вярнуцца на паншчыну. Пра далейшы лёс гэтага дэкрэту офіцыяльная гісторыя замоўчвае, ды абмяжоўваецца сьцьвярджэньнем факту, што Шэлю арыштоўваюць і адвозяць у Тарноў, а пазьней высылаюць на Букавіну. Сам-жа факт арышту, як і пазьнейшае выгнаньне прадстаўлены тут, як некі род умоўленае комэдыі, што інсцэніраваў стараста Брайнль, каб супакоіць узбураную шляхту і каб аўстрыйскай уладзе лягчэй было даць Шэлі ўзнагароду. На ўзнагароду за зробленую паслугу імпэратар абдарыў яго на карыстаньне да сьмерці кавалкам зямлі на далёкай Букавіне.

Аднак у сьвятле некаторых іншых тагачасных крыніц увесь гэткі другі акт галічанскае драмы ўяўляецца зусім інакш. І тут кульмінацыйным момантам зьяўляецца факт прыходу неспадзяванага імпэратарскага дэкрэту, што загадваў сялянству вярнуцца на паншчыну. Але разам з ім вынікае другі факт, які офіцыяльная гісторыя замоўчвае, факт, што Шэля адмовіўся выканаць гэты загад. Адмову Шэлі мурам падперла ўсё ваколічнае сялянства, ня выходзячы на работу. Гэта было роўна да бунту супроць волі імператара, якога сялянства на чале з Шэлі ўважала, і не бяз слушнасьці, за ашуканца. Вялізарны аўторытэт Шэлі зьвернуты супроць улады мог быць ёй на будучыну небясьпечным, прэцэдэнтам да новых бунтоў і непаслухмянства. Таму паводле загаду таго самага старосты Брайнля, Шэлю арыштавалі і адвезьлі ў Тарноў, а пасьля выслалі на пасяленьне на ўсё жыцьцё на Букавіну, дзе „на асалоду“ выдзялілі падашуканаму сялянскаму дыктатару кавалак зямлі.

З гэтага групаваньня фактаў, што лёгка але іхняю гістарычнаю аўтэнтычнасьцю, вынікае, што перад абліччам клясавых інтарэсаў Шэля зусім ня быў здраднікам, што ён не кіраваўся асабістаю карысьцю, але быў сьвядомым і бескарысным абаронцам сялянскае справы, глухое на абстрактныя ёй аргумэнты агульна-нацыянальнага дабра.

Калі-б нават гістарычнага Шэлі ня існавала, дык і тады ў інтарэсах польскае культуры ўзбагачанае клясаваю сьвядомасьцю, трэба было-б яго выдумаць.

Калі-б нават існуючы Шэля ня быў героем, дык і тады ў імя мучальніцкае эпопэі сялянскае крыўды, трэба было-б узьвесьці яго на ўзвышшы героізму.

Тым больш зьяўляецца нашым абавязкам, таму што ён існаваў і таму што меў усе адзнакі героізму, ажывіць яго.

Няхай і гэтым разам гэта ўчыніць поэзія з прадвеку пакліканая на тое.

Бруно Ясенскі.