Панская ласка Ахвяра
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
Скацінная апека
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ахвяра (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ахвяра.

Маліся-ж, бабулька, да Бога,
Каб я панам ніколі ня быў:
Не жадаўбы чужога,
Сваё дзело як трэба рабіў.
Каб прад меньшым я носу не драў
А прад большым ня корчыў сьпіну,
Каб грэх свой прад сабой я пазнаў
У другіх каб ня відзеў віны;
Чужых жон, каб ня вёў да граху,
А сваю, каб як трэба любіў,
Каб мне дзеці былі ў слуху,
Каб я бацькам для іх век дажыў.
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтва сваё меў за іх,
Каб за край быў умерці гатоў,
Каб не прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога свайго не акпіў,
Каб не здрадзіў за грошы свой люд,
Каб свайго я дабра не прапіў,
І нізашто ня меў чужы труд.
Каб па двойчы мне грошы не браць,
За праданы кусочак ральлі,
Каб сваю мне зямельку араць
І ўмерці на ей хоць калі.
Дык прасі-ж ты ў Бога малі,
Каб я панам ніколі ня быў!