Смык беларускі (1920)/Панская ласка

X. Хмаркі Панская ласка
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
Ахвяра
Іншыя публікацыі гэтага твора: Панская ласка (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Панская ласка.

Густой пушчай, у марозе
Ехаў багаты пан,
Аж разбой нік пры дарозе
Затрымаў рыдван;
Усё забраў з грашмі ў калеце,
Забраў усю прыладу,
У панскай сеу сабе карэце,
А пан бяжыць ззаду!
Мароз пале пану ногі,
Цело прабірае,
А тут шмат яшчэ дарогі,
А тут дух займае.
Пан разбойніка благае
Ратаваць ат сьмерці:
Літасьцівым абзывае,
Абы не умерці.
I разбойнік злітаваўся:
Кажушок даў пану,
Пасталы, што абуваўся,
Выкінуў з рыдвану.
Са слезамі пан бандыце
Цалаваў у бруха, —
Што апаліў таму жыцьцё
Кавалкам кажуха.
Абецаўся і маліцца
За яго і дзетак,
Славіць добрасьці дзівіцца,
Што ён зробіў гэтак!
Ой ня першы то бандыта
I пан не астатні, —
Што дабро ўсё здабыто
Толькі крыўдай братняй,
А тагды ўжо, для славы
Кіне хоць аб‘едкі,
Вод і стане пан ласкавы,
Літасьцівы, рэдкі!