Смык беларускі (1920)/Бальляда

Скацінная апека Бальляда
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
Жыдок
Іншыя публікацыі гэтага твора: Баляда (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бальляда.

У нашай вёсцы нябошчык Ануфры
Калісьці разумны быў і заможны.
Яго два кублы, жончыны куфры
Поуны былі, — там скарб быў рожны
Старыя Спацэркі, жупан гранатовы,
Палотны, сукны, шапкі спадніцы…
Дзьве пары коні, а свіран новы
Ламаўся ад жыта, гароху, пшаніцы.
Быу працавіты Ануфры Скірдзель,
Жонка была і дзетак кучка:
Усе прамёрлі ў восем нядзель,
Толькі астаўся Ануфры як пучка.
Сядзіць і плачыць запёршыся ў хаце.
Ночь на магілках родных праводзе;
У гаспадарцы-ж — страта па страце:
Зараза на быдло, пажар і зладзей…
Скаціна пала, гумно згарэло
Коні пакралі у час рабочы,
А тут і плата на выкуп прысьпела,
Зборшчык як дым той лезе у вочы;
Прадау Ануфры усю худобу,
Выплаціў выкуп, падаткі і збор
Зварэ бывало гаршчэчак бобу
I жывіцца так, абы не умёр.
Лета даждаушы даў Бог недарод:
Згнілі на полі збожы і сены,
Бульба зьвелася, згінуў гарод, —
А на аплату німа перамены!
Зборшчык Скірдзеля звець на расплату,
Грозіць ў работу наняць на чугунку,
Прадаць і злыдні, прадаць і хату…..
Бедны Ануфры! Німа ратунку!
Пазвалі ў воласьць, а тут старшыня
Пьяніцай лае аж дзівяцца людзі,
„Зямлю трымае, кажэ, скаціна,
„А плату несьці думаў ня будзе?“
Ануфры з жалю расхлістаў грудзі,
Зьняў крыжык, ськінуў шкаплеры:
„Глядзіце, кажэ, добрыя людзі,
„Вот скарб мой — знак маей веры —
„Хіба што чорту прадам сваю душу,
„Каб грошы ён на падаткі мне даў,
„Я тут ўжо згінуў і там згінуць мушу
„Бо ўжо чорту і душу прадаў!
Усе аж струхнулі. Бліснулі вочы
I сьлёзы старому сыпнуліся куркам.
Пайшоў на магілкі гдзе хадзіў што ночы
Там начаваў, як што раз над прыгоркам,
На заўтра узяўшы кошык старэнькі.
Пайшоў на ройсты у пушчу
Збіраць сыраешкі, лісіцы, апенькі,
Забраўся ў залому у гушчу. —
Аж чорт з пад асіны вылазе
І нясе капялюх з грашыма.
Зараз Ануфры прыпомніў на разе,
Што трэба плаціць, я тут німа грошы!
Чорт пакланіўся, апенькі забраў
Ануфраму сыпе ў кошык дукаты;
Высыпаў, свіснуў, полы задраў…
Ануфры з грашыма вярнуўся да хаты
Зараз у воласьць усе недаімкі,
Усе падаткі якраз адлічыў,
Купіў валы і два перазімкі
Наеўся смагла, лёг адпачыў,
Як стаў гаспадарыць, дык родзе,
Што дзівіць усяк, патлядае…..
А на магілкі кожны дзень ходзе
І на мшу даець, бядзе спагадае:
Пажычэ, даруе, гдзе трэба паможэ,
Хто з стыду ня просе — а хочэ,
У ночы сам грошы паложэ,
I надта ня любе, як браць хто ня хочэ,
Свячонай вадой кожын раз абліець!
Чэкае чорт сьмерці: ў запечку сеў.
Ануфры чытае жывоты сьвятых….
Поснай заціркі на полудзень зьеў,
Перэжагнаўся, задыхаў і сціх!…
I чорт не пасьпеў аглянуцца,
Як дух той праз дзьверы шмыгнуў
Сеў на касьцелі і грае на дудцы!
А чорт на касьцёл не сягнуў!
С таго часу і да гэтай пары,
Як палягуць людцы атпачыць, —
Усю ночь аж да раннай зары
Іорт на чатах здалёку стырчыць
I чэкае, ці дух той ня скочэ,
А ў поўнач, у буру, так дзьмець,
Аж сьвішчуць, аж вые, гагочэ,
Аж кавалкамі гонты рвець…
Тагды дух раскалышэ званы,
I як толькі каторый джылінкне,
(А пазвону баяцца-ж яны)
Так і вецер і чорт разам знікне!