Сеў жыдок у нас у вёсцы,
Пры гасьцінцу, пры дарожцы.
Меў ярмулку, трэнкі, цыцэль
У балахоне новым гіцэль, Шэсьць дзяцей ад жонкі Рохлі,
Поў асьміны меў картоплі,
Дзесяньцёра, столік, шафку,
Зо дзьве чаркі, і карафку.
Самаварчык і трыножкі,
Адну шклянку, цукру трошкі,
З двома днамі меў поукварты…
То маёнтак быў ці жарты?!
Гадкоў зо тры пашынкарыў
Бог ешчэ дзяцей прыдарыў,
Жыд прыдбаў кароў з дзесятак,
Панастроіў хляўкоў, хатак,
Купіў коніка, павозку,
І стаў панам на ўсю вёску.
У ватласах пры зэгарку,
Наняў сабе і кухарку.
А яна ў едвабнай хустцы
Сядзіць толькі на падушцы!
Пярвей жыда звалі Бэрай,
I паршыўцам і халерай:
Потым звалі ягамосьцям,
Жыд стаў першым у хаце госьцям.
Пярвей ен даваў наклоны,
Носам кланяўся хрышчоны.
А цяпер, ідучы міма,
Усякі шапку яму здыме
І цалуе аж у рукі;
От якія выйшлі штукі!
Ен знаёмы з адвокатам,
Ен заплаціць там дукатам,
Гдзе нам сотня каштавала,
А на нашиы жэ не стала;
Ен с судзьдзёю, ён з маршалкам,
Ен с пасрэднікам… Як валкам
Круце імі, усё зробе
Табе добра й сам заробе; У бядзе ён і пажычэ,
А адробіш — ён залічэ.
Добры жыд! Хоць грошы любе,
А згубіць зусім — ня згубе,
Каб такі нам зыскаўся,
То-б сьвятым ён называйся.
|