Смык беларускі (1920)/Не чурайся

Ня ўсім адна сьмерць Не чурайся
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
Панскае ігрышчэ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не цурайся.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не чурайся.

Не чурайся мяне, панічок
Што далонь пакрываюць мазолі;
Мазоль працавітых значок,
Не заразіць цябе ён ніколі.
То мэдаль за труды і за муку,
Не храроба якая з заразы.
Не стыдайся падаць ты мне руку
Бо на гэтай руцэ німа сказы!
Ей, смялей аткрывай галаву
Я паклон мой табе да зямлі;
Я тваей галавы не сарву
I маей вы-б, паны, не ўзялі.
Не уцекай ад маей ты сермягі, —
Мне ня стыдна у ей ані чуць,
Вот твой храк я ня меўбы адвагі,
Чортаў храк, на сябе апрануць.
На кашулю глядзіш крывым вокам
Што у хаце бабы мне пашылі,
Прапацела яна маім сокам, —
Цэлы тыдзень яе не памылі….
А твая-ж? як той сьнег, як папер,
I пацеў хто і ткаў і бяліў,
I хто шыў і хто праў…. а цяпер,
Ты той пот на сябе узваліў.
У кашулі той мне было б стыдна,
Што не сам на яе гараваў,
Хоць бялейшая яна — не завідна —
Не вазьму, каб ты мне дараваў.
А кінь вокам на хату маю:
I цячэ, і гніе, і крывая,
У сярэдзіне гной, стаіць на гнаі,
I дзіўлюся я сам — як трывае?
Не дзівіся, панок, як жыву, —
Мне ніхто не памог будаваць.
Хоць лянівым у сьвеце слыву,
А магу сьвет карміць-гадаваць.
Ты-ж пазнаў, што ў ксёнжках стаіць;
А там розуму шмат ад вякоў
I ўсё можэш па ксёнжках рабіць;
А гдзе-ж ксёнжка для нас мужыкоў?
Гдзе-ж нам розуму столькі набраць? —
Знаем толкі загон да саху,
I жывём каб касіць, да араць,
Ды жывём мы у божым страху.
Каб умеў кіраваць я пяром, —
Я-бы ксёнжку шчыркаў як папар,
Яб б аб тым, як мы сеем, аром,
I як косім, і жнём божы дар.
Може-б ты прачытаў той грызмол
I да працы набраў-бы ахвоты,
Шанаваў-бы мужыцкі мазоль,
Не чурайся-б мужыцкай бядоты,
І падаў-бы руку мне сьляпому,
I давёў бы мяне да дарогі:
Не блудзіў-бы і я сярод лому
І кулачак, што раняць мне ногі!
Ой раняць і ногі, і сэрцэ,
У сэрцы ненавісьць, злосьць родзяць,
Дзержаць у тваей паняверцы,
Да здрады вядуць, ад праўды адводзяць!
Даруй-жа сьляпому, што ходзіць ён крыва,
Даруй, што ня відзе, хоць плачэ.
Абмацкам ходзяць сьляпые — ня дзіва,
Відзючы-ж у яму як скача?!