Смык беларускі (1920)/Песьні/II

I. Удава II. Горэ
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
III. Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гора (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II. Горэ.

Каб мне голас добры мець,
Каб мне горэ куды дзець,
Каб жа горэ Бог не дау, —
Яб вясёла засыіевал;
Ой горэ-ж мае!
Склаў я горэ ў аклунак,
Склаў бяду сваю фрасунак,
Кінуў у рэчку аж да дна, —
Прыйшло горэ, як што дня,
Ой горэ-ж маё!
Узяў я горэ ды ў анучу,
Кінуў у полымя-агонь,
Ніяк горэ не замучыў: —
Горэ горэм, як штодзён.
Ой горэ-ж маё!
Узяў я горэ ды на возы
Завёў у лес, скруціў да пня, —
Заўтра горэ як сьвет божы,
Улезла ў хату як штодня.
Ой горэ-ж маё!
Склаў я горэ ды ў дошкі,
Закапаў у велькі роў,
Адыйшоў ад ямы трошкі,
Аж у хаце горэ зноў.
Ой горэ-ж маё!
Завярнуўшы у салому,
Горэ ў лапаць палажыў,
Абуў лапаць, зыйшоў з дому —
Горэ горэм, — лапаць згніў.
Ой горэ-ж маё!
Склаў я горэ ў тарбіну,
Аж у Мэрыку адвёз, —
Думаў: тут або я згіну,
Або з гора будзе лёс.
Ой горэ-ж маё!
Дык і тут німа покою:
З горэм лёг і з горам устаў
Мусіць Бог яго з душою
Разам возьме, разам даў.
Ой горэ-ж мае!