IX. Песьня X. Хмаркі
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
Панская ласка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмаркі (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




X. Хмаркі.

Хмаркі цёмныя, мае братанкі!
Вецер гоне вас без дарожанкі,
І нідзе-ж для вас німа хатанькі…
Атпачынеця аж у Божанькі!
Гдзе радзіліся, гдзе-ж вы хмарачкі?
Гдзе „тутэйшымі“ называліся!
Ляціцё усё, так як ярачкі…..
Хоцьбы трошкі гдзе затрымаліся!
Зямлі родненькай знаць німа у вас,
Ні углочка, ні прытулачку:
А тут вецер дзьме горшы раз-у-раз,
Ляціцё жэ вы без ратуначку!
Лятучы, сьлязой зямлю росіце,
Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
Уміраючы, жыцьцё, носіце,
Усяму жыцьцё, сабе толькі крэс!