Прадмова Смык
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
I. Удава
Іншыя публікацыі гэтага твора: Смык (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Смык.

Ох, дайсе-ж мне смык, —
Каб усюды граў!
Хоцьбы сам я зьнік,
Абы голас дау;
Каб той голас чуць
Па усей зямлі,
Гдзе людзі жывуць,
Гдзе даўней жылі!
Выйшоубы я ў гай, —
Цык-чырык дуба,
Аж ён граўбы, знай,
Як тая труба,
Што пазве на суд
Увесь Божы люд…
У астатні час
Пазаве і нас.
Хвойку-б пацягнуў,
Каб аж бор прылёг,
Увесь лес сагнуу
У барані рог;
I завыў-бы ён,
Каб усё пачуў,
I наш енк і стогн
У бары-б лунуў!
Каб бярозку раз
Пацягнуў смыком
I на вечны-б час
Раўла-б мужыком!
Каб аж зёлачкі
Заігралі-бы,
Як шчыголачкі,
Засьпевалі-бы!
Як смычком-бы тым
Камень зачапіць,
Дык пайшоў-бы дым…..
„Камень не сцярпіць!“
У жарству, пясок
Каб рассыпаўся,
Каб даў галасок
Аж захліпаўся!
Каб пачуў усяк,
Ды каб літасьць меў!
Каб цьвёрды разьмяк,
Каб мяккі аж млеў!
Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, —
З радасьцяй бы знік,
Абы голас дау!.…