Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Вывады

Пухліны мазгоў Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Вывады
Аўтар: Савелій Рубашоў
Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вывады.

.

Падыходзячы да ацэнкі змаганьня з ракавай сьмяротнасьцю ў будучым, мы сутыкаемся з пытаньнем пра захворвальнасьць на рак. У гэтай групе захворваньняў мы маем справу з момантам, якога ня было ў папярэдніх групах: калі мы можам разьлічваць на тое, што колькасьць траўм зьменшыцца ці застанецца стацыянарнай, калі лік запальных захворваньняў таксама прыкметна не зьмяняецца, дык ракавыя захворваньні, як відаць, павялічваюцца ў сваёй колькасьці.

У спрэчках пра тое, ці павялічваецца сьмяротнасьць ад раку ці не, — мы далучымся да тых, хто лічыць, што сьмяротнасьць павялічваецца.

У кнізе Ліўшыца выразна падтрымліваецца тэзіс нарастаньня раку на аснове даных раду аўторытэтных аўтароў.

Доказам зьяўляюцца наступныя лічбы:

Процант ракавай сьмяротнасьці ў Парыжы ў стасунку да агульнай сьмяротнасьці.

1903 г. 5,84 проц.
1908 г. 6,21 "
1913 г. 6,99 "
1918 г. 6,11 "
1920 г. 7,96 "
1921 г. 8,35 "
1922 г. 9,22 "

Сьмяротнасьць ад раку ў Нью-Ёрку (на 100.000).

1891-1895 г. г. 5,9
1896-1900 г. г. 6,4
1901-1905 г. г. 6,9
1906-1910 г. г. 7,6
1911-1915 г. г. 8,4
1916-1920 г. г. 9,1

Лічбы Гофмана: на 10.000 насельніцтва памерла ад раку:

1896-1900 г. 1900-1910 г. 1896-1900 г. 1906-1910 г.
Англія 8,0 9,4 Голяндыя 9,1 10,3
Ірляндыя 5,8 7,8 Швэйцарыя 12,7 12,5
Шатляндыя 7,7 9,9 Аўстрыя 6,7 7,8
Норвэгія 8,5 9,6 Вэнгрыя 3,0 4,3
Данія 11,8 13,7 Італія 5,0 6,3
Германія 7,0 8,4 Францыя 9,7і 10,2

Лічбы, датычныя СССР (паводле Званіцкага) - сьмяротнасьць на 10.000 насельніцтва:

1895 г. 8,8
1900 г. 8,6
1905 г. 9,7
1910 г. 9,2
1915 г. 9,0
1920 г. 8,2
1924 г. 9,5

Павялічэньне абсолютнага ліку захворваньняў на рак адзначаецца і ў Германіі:

1923 г. 49108
1924 г. 57030
1925 г. 61259
1926 г. 64557

Праўда, можна было-б узяць цэлы рад статыстык, дзе даводзіцца, што ніякага нарастаньня сьмяротнасьці няма; але ўсё-ж такі паданыя вышэй лічбы настолькі пераканальныя, што тэзіс пра некаторае ўзрастаньне ліку ракавых захворваньняў трэба лічыць правільным.

З гэтага палажэньня трэба зрабіць вывад, што значнага зьмяншэньня сьмяротнасьці можна чакаць толькі тады, калі ў справе вылячэньня раку мы атрымаем радыкальны пералом; у іншым выпадку процант невялікага палепшаньня нашых рэзультатаў будзе паглынацца процантам павялічэньня самай колькасьці захворваньняў.

Паколькі асноўным сродкам змаганьня з ракам і цяпер зьяўляецца опэрацыя, мы вымушаны зьвярнуцца да пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці.

Вельмі вялікую сьмяротнасьць ракавых хворых у хірургічных аддзяленьнях лёгка вытлумачыць: тут злучаецца некалькі фактараў — стары ўзрост, агульная няўстойлівасьць ракавых хворых, запушчанасьць выпадкаў і цяжкасьць самога ўмяшаньня.

Агульная няўстойлівасьць ракавых хворых добра характарызуецца лічбамі сьмяротнасьці іх і пры так званых паліятыўных опэрацыях, а тым больш — пробных опэрацыях. Процант сьмяротнасьці пры пробных ляпораторыях пры раку страўніка роўны ў Мэйо — 3 проц.; у Кютнэра — 4-5 проц.; у Мюлер — 16,8 проц. Пайр[1] ацэньвае яго ў — 10 проц.

Няўстойлівасьць ракавых хворых характарызуецца яшчэ тым, што яны лёгка гінуць ад інтэркурэнтных захворваньняў.

Так, паводле даных Русі і інш., на 77 выпадкаў сьмерці ад раку ў аднэй установе апошняя здарылася ад кахэксыі ў 24 выпадкаў; ад далучанай інфэкцыі — у 6 выпадках, і ад інтэркувэнтных захворваньняў лёгкіх і сэрца — у 47 выпадках, г. зн. у ⅔ выпадкаў хворыя паміралі ў выніку выкліканай ракам няўстойлівасьці організму. Ня дзіва, што лёгачныя аскладненьні пасьля опэрацыі вырываюць з жыцьця такую вялікую колькасьць опэраваных хворых.

Значэньне больш раньняй зварачальнасьці да хірурга і добрых умоў дэмонстуе статыстыка Уайта — пры раку кутніцы: у яго было на больнічных выпадках — 30 проц. сьмяротнасьці, а ў прыватнай практыцы — 12.

Ня буду гаварыць пра профіляктыку ракавых захворваньняў, бо ў гэтай галіне наўрад ці мы маем конкрэтныя даныя. Агульныя паказаньні ў гэтым сэньсе, датычныя ежы, распарадку жыцьця і пазьбяганьня шкодных прывычак (курэньне, алькоголь) — настолькі агульна прызнаныя, што пропаганда ў гэтым сэньсе можа толькі супадаць з агульным кірункам культурнага разьвіцьця нашага жыцьця.

Да знаходжаньня радыкальнага спосабу ўзьдзеяньня на рак, — справа зводзіцца да раньняй дыягностыкі і раньняй опэрацыі. У парушэньні першага і другога вінаваты і ўрачы, і хворыя. Усё гэта настолькі зразумела, што я абмяжуюся толькі цытатай з Болярскага: "З прычыны таго, што хвароба запушчалася

не па віне хворых, якія зварачаліся да ўрачоў сваячасова, а дзякуючы нераспазнаваньню раньняга раку ўрачамі, неабходна зьвярнуць асаблівую ўвагу ўрачоў на недапушчальнасьць трафарэтных дыягназаў, як «катар страўніка», «язва шыйкі маціцы», «мэтрорагія», «хронічны мастыт», «геморой» і т. д., чым асабліва часта грашаць тарапэўты, да якіх упяршыню трапляюць хворыя і часта лечацца бяз посьпеху месяцамі і гадамі і накіроўваюцца да хірурга, як да апошняга сродку з вялікім спазьненьнем".
  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Erwin Payr