Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні
← Вывады | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні Аўтар: Савелій Рубашоў |
Грыжы → |
5. Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні.
Наступная група — расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні — уключае ў сябе вялікую колькасьць разнастайных захворваньняў, сярод якіх ёсьць і такія, што даюць даволі значную сьмяротнасьць. У гэтую групу я залічаю:
- расстройствы жыўленьня на глебе судзіністых зьмен
- " " " " нэўрогенных момантаў
- " " " " эндокрынных захворваньняў
- " " " " парушэньняў абмену матэрый
- " " " « парушэнняў статыкі органаў
З прычыны немагчымасьці ахапіць усе захворваньні, я спыняюся толькі на некаторых — якія або вызначаюцца сваёй масавасьцю, або даюць вялікую сьмяротнасьць.