Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Запаленьні (абсцэсы) унутраных органаў

Запаленьні сэрозных абалонак вялікіх поласьцяй (пэрытоніт і пляўрыт) Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Запаленьні (абсцэсы) унутраных органаў
Аўтар: Савелій Рубашоў
Апэндыцыт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Запаленьні (абсцэсы) унутраных органаў.

Запаленьні ўнутраных органаў у выглядзе абсцэсаў, гангрэны і г. д. — даюць таксама вельмі вялікую сьмяротнасьць, і наша змаганьне з імі да гэтага часу, хоць і далёка не безнадзейнае, але не дае вельмі вялікага рэзультату. Цяжкасьці дыягностыкі і цяжкасьці доступу да абсцэсаў унутраных органаў зьяўляюцца ў гэтых адносінах значнаю перашкодаю.

Абсцэсы мазгоў карыстаюцца заслужанай, плахою славай. У залежнасьці ад іх паходжаньня і разьмяшчэньня, яны даюць, зразумела, і розную сьмяротнасьць — яна даходзяць да ⅔ выпадкаў. Бэк (1927 г.) меў на 99 выпадкаў абсцэсаў мазгоў — 66 проц. сьмяротнасьці.

На падставе асабістай практыкі з агнястрэльнымі параненьнямі чэрапу і абсцэсамі пасьля, я магу толькі далучыцца да палажэньня пра надзвычайную цяжкасьць такіх абсцэсаў.

У апошні час, для зьмяншэньня гэтай сьмяротнасьці, спрабуюць лячыць абсцэсы мазгоў пункцыямі (Спасакукоцкі, Колеман і інш.). Так, Колеман (1929 г.) на 14 выпадкаў пункцыі меў толькі 2 сьмерці.

Абсцэсы лёгкіх. Гарэ (1903 г. — 1912 г.) даў у свой час такія лічбы: на 182 абсцэсы лёгкіх — 17,5 проц. сьмяротнасьці, і на 281 выпадак гангрэны лёгкіх — 29,3 проц. сьмяротнасьці. Статыстыка Гарэ наўрад ці зьяўляецца правільнай: яна аб’ядноўвае, як відаць толькі добрыя выпадкі, таму што наступныя лічбы аўтароў большыя. Так, Кісьлінг на 120 выпадкаў указвае 40,8 проц. сьмяротнасьці.

Відаць, для данага моманту трэба лічыць паказальнымі лічбы Заўэрбруха[1] (1920 г.)

На 19 выпадкаў вострых абсцэсаў лёгкіх — 16,3 проц. сьмяротнасьці.
" 53 " хронічных " " 38 " «
» 37 " гангрэны лёгкіх 51,3 " "

Лічбы 13 аўтароў даюць для гнойных процэсаў у лёгкіх за апошнія гады мінімум — 22,7 проц.; максымум — 52 проц.;

няя — 28 проц. Апокін у сваім дакладзе (1926 г.) вывеў сярэднюю сьмяротнасьць у 32 проц; як відаць, 28-32 проц. становяць сабой у сучасны момант шуканую лічбу.

У мяне было 4 выпадкі, 2 хворых загінулі: адзін (гангрэна лёгкага) ня быў опэраваны з прычыны цяжкасьці выпадку і памёр; другі хворы памёр пасьля опэрацыі.

Нарывы селязёнкі даюць лепшы прогноз, як нарывы печані. Даныя 5 аўтароў (128 выпадкаў) даюць для нарываў селязёнкі 20 проц. сьмяротнасьці, для нарываў печані — 55 проц. Окіншэвіч на 106 выпадкаў нарываў печані меў 41,6 проц. сьмяротнасьці.

Вельмі цяжка працякаюць таксама вострыя запаленьні падстр. залозы (гемораг. запаленьні, абсцэсы і г. д.) Даныя раду аўтароў (на 519 выпадкаў — 230 сьмярцей) даюць сьмяротнасьць у 46 проц.

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Ferdinand Sauerbruch